Пра гэта паведамляе прэсавая служба Крамля.
На яе сайце адзначаецца, што 4 лістапада прэзыдэнт РФ возьме ўдзел у пасяджэньні Вышэйшага дзяржаўнага савету саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, якое пройдзе ў фармаце відэаканфэрэнцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін не прыедзе ў Менск 4 лістапада, на што разьлічваў Лукашэнка«Плянуецца зацьвердзіць пакет важных інтэграцыйных дакумэнтаў: „Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэньняў дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы на 2021–2023 гады“, якія ўключаюць 28 галіновых саюзных праграмаў, а таксама абноўленую Ваенную дактрыну і Канцэпцыю міграцыйнай палітыкі саюзнай дзяржавы», — паведамляе крамлёўская прэсавая служба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму зноў пасварыліся Лукашэнка з Пуціным?Паводле яе, таксама заўтра Пуцін наведае анэксаваны Крым і ўскладзе ў Севастопалі кветкі да мэмарыяльнага комплексу, прысьвечанага заканчэньню грамадзянскай вайны ў Расеі.