Гэтае рашэньне, адзначаецца ў дакумэнце, прынятае «для забесьпячэньня абароны нацыянальных інтарэсаў з улікам недружалюбных дзеяньняў у адносінах да беларускага народу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка страціў чэмпіянат у хакеі. Хроніка падзейТак улады адрэагавалі на нежаданьне спонсараў фінансаваць чэмпіянат сьвету па хакеі, які сёлета ў траўні меліся сумесна правесьці Рыга і Менск. У выніку спаборніцтвы адбыліся толькі ў сталіцы Латвіі, Беларусь такога права пазбавілі за масавыя парушэньні правоў чалавека.
Ранейшай урадавай пастановай № 240 ад 23 красавіка быў вызначаны пералік тавараў, забароненых на тэрыторыі краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямецкія і чэскія спонсары чэмпіянату сьвету ў хакеі адрэагавалі на санкцыі ЛукашэнкіГэта прадукцыя груп кампаній Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal ды іншыя).
Згодна з новай пастановай, дзеяньне забароны падоўжана сама меней да 4 траўня 2022 году.