«Акаўнт Google адключаны ў адпаведнасьці з нашымі правіламі ў дачыненьні да абмежаваньня экспарту і прымяненьня санкцый, і ня можа быць адноўлены», — канстатавала ў сваім паведамленьні кампанія Google.
Удакладняецца, што разам з афіцыйным акаўнтам заблякаваны і прывязаны да яго вэрыфікаваны YouTube-канал ведамства з больш чым 23 тысячамі падпісчыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За гіпэрспасылкі на «экстрэмісцкія» матэрыялы. У Беларусі заблякавалі сайты выданьняў «Настоящее время», «Новы час» і Deutsche WelleКанал зьмяшчаў відэаінфармацыю з афіцыйнымі заявамі прадстаўнікоў камітэту, відэасюжэты аб крымінальных справах ды іншыя матэрыялы, cказала Юлія Ганчарова.
Пры гэтым Сьледчы камітэт адзначыў, што афіцыйныя рэсурсы, у тым ліку сайт sk.gov.by, працуюць у штатным рэжыме і аўдыторыя «будзе своечасова атрымліваць інфармацыю аб дзейнасьці ведамства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства інфармацыі пацьвердзіла блякаваньне расейскага сайту RegnumДзяржаўнае агенцтва БелТА падала навіну пад загалоўкам «Свабода слова ў дзеяньні».
Тым часам з падачы афіцыйных ведамстваў заблякаваны доступ да дзясяткаў незалежных рэсурсаў, тэлеграм-каналаў і чатаў, многія прызнаныя «экстрэмісцкімі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заблякавалі рэгіянальныя сайты навінаў: гомельскага «Флагшток» і «Народных навінаў Віцебску»