Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі пацьвердзіла блякаваньне расейскага сайту Regnum


Суд над аўтарамі расейскага сайту Regnum Юрыем Паўлаўцом, Дзьмітрыем Алімкіным і Сяргеем Шыптэнкам. Менск, 18 сьнежня 2017
Суд над аўтарамі расейскага сайту Regnum Юрыем Паўлаўцом, Дзьмітрыем Алімкіным і Сяргеем Шыптэнкам. Менск, 18 сьнежня 2017

Расейскі інфармацыйны рэсурс трапіў пад «зачыстку» разам з сайтамі шэрагу незалежных выданьняў.

«Накіраваны чарговыя апавяшчэньні аб уключэньні ў сьпіс абмежаванага доступу шэрагу ідэнтыфікатараў інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх быў абмежаваны раней, у іх ліку euroradio.fm, regnum.ru, belsat.eu, spring96.org і svaboda.org», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні ведамства.

Удакладняецца, што Міністэрства інфармацыі накіравала ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па наглядзе за электрасувязьзю апавяшчэньне аб блякаваньні «люстэркаў» названых інтэрнэт-рэсурсаў.

Акрамя таго, 28 кастрычніка ў Беларусі заблякавалі сайты Deutsche Welle, «Настоящего времени» і «Новага часу».

Расейскае інфармацыйнае агенцтва Regnum існуе з 2002 году. Аўтары сайту часта пішуць пра падзеі ў Беларусі з пазыцыі «русского мира».

У сьнежні 2017 году беларускія ўлады затрымалі трох аўтараў рэсурсу: кандыдата гістарычных навук Юрыя Паўлаўца, галоўнага рэдактара часопіса «Новая экономика» Сяргея Шыптэнку і школьнага вартаўніка Дзьмітрыя Алімкіна.

Супраць іх завялі крымінальную справу за «распальваньне нацыянальнай варожасьці ў складзе групы асобаў».

2 лютага 2018 году Менскі гарадзкі суд прыгаварыў усіх да 5 гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на тры гады і вызваліў з-пад варты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG