Праваслаўная царква правяла памінальныя службы па ахвярах сталінскіх рэпрэсій

Праваслаўная царква, ілюстрацыйнае фота

31 кастрычніка Беларуская праваслаўная царква ўшаноўвае «Сабор навапакутнікаў і спавядальнікаў зямлі Беларускай». З гэтай нагоды ў шэрагу гарадоў адбыліся службы па ахвярах рэлігійных і палітычных рэпрэсій.

«У канцы кастрычніка 1937 году па ўсёй Беларусі пракацілася хваля расстрэлаў вернікаў, а ў падвалах менскай турмы закатаваныя звыш сотні прадстаўнікоў культурнай і навуковай эліты. Менавіта таму і ў царкоўным, і ў грамадзянскім календары апошнія дні кастрычніка стаяць асобна, як дні нацыянальнага смутку, а дата 28 кастрычніка абраная днём памяці навапакутнікаў беларускіх», — адзначаецца на афіцыйным партале БПЦ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыпляматы ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій у Курапатах, ім перашкаджалі супрацоўнікі дзяржаўных СМІ. ВІДЭА

Удакладняецца, што жалобная дата вызначаная рашэньнем Сьвятога Сынода Беларускай Праваслаўнай Царквы ў 2011 годзе. Зьдзяйсняць памінальныя службы належыць 28 кастрычніка пры супадзеньні зь нядзельным днём або ў бліжэйшую нядзелю пасьля таго.

У пералік навапакутнікаў і спавядальнікаў уключаны 30 імёнаў, у іх гонар узьведзеныя храмы ў Менску, Магілёве, Горадні, Гомлі, Дзятлаве, Скідалі ды іншых месцах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусы правялі «Ноч расстраляных паэтаў» у розных краінах. ВІДЭА

Пры гэтым у паведамленьні гаворыцца, што сёлета 31 кастрычніка царква будзе памінаць ня толькі тых, хто пацярпеў за веру Хрыстову, а ўсіх ахвяраў рэпрэсій.