Пра гэта заявіў намесьнік прэм’ер-міністра Юры Назараў падчас сумеснага пасяджэньня Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі.
«На жаль, мы разумеем, што санкцыйная сытуацыя — гэта надоўга, і яна ў далейшым можа быць адчувальнай для эканомікі нашай краіны. Прывяду прыклад: страты толькі нашых НПЗ у выніку санкцыйных захадаў ужо склалі 80 мільёнаў даляраў», — сказаў чыноўнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У графіку экспарту расейскай нафты на трэці квартал няма паставак на наваполацкі «Нафтан»Віцэ-прэм’ер расказаў, што дзеля зьмякчэньня эканамічных наступстваў распрацаваныя «антысанкцыйныя меры».
«Для супрацьдзеяньня санкцыйным мерам і мінімізацыі іх наступстваў ва ўрадзе створана міжведамасная рабочая група з прадстаўнікоў 17 міністэрстваў і ведамстваў, уключаючы прэзыдэнцкую адміністрацыю, Нацбанк, Савет бясьпекі, КДК, КДБ», — пералічыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАЗ, БелАЗ і «Белаэранавігацыя» падалі судовыя пазовы да Рады Эўразьвязу, дамагаюцца скасаваньня санкцыйПа словах Юрыя Назарава, ухваленыя кропкавыя меры ў прамысловым, нафтахімічным, транспартным і банкаўскім сэктарах. Як вынік, нягледзячы на санкцыі, экспарт аўтазаводаў МАЗ і БелАЗ у параўнаньні зь мінулым годам вырас амаль на 250 мільёнаў даляраў, нафтахіміі — на 700 мільёнаў, азотных і калійных угнаеньняў — на 100 мільёнаў.
Прамысловая вытворчасьць у Беларусі ў 2021 годзе вырасьце на 5,3%, лічыць віцэ-прэм'ер.
«Тэмп росту аб'ёму прамысловай вытворчасьці па выніках году чакаецца на ўзроўні 105,3% да 2020-га. Прагноз на 2022-гі — больш за 103%», — сказаў чыноўнік, падкрэсьліўшы, што бягучыя тэмпы вытворчасці ў Беларусі вышэйшыя ў параўнаньні зь іншымі краінамі ЭАЭС.
За мінулы год прамысловая вытворчасьць у Беларусі скарацілася на 0,7% пасьля росту на 12% у 2019-м.