«Інтэрвію зь Ціханоўскай на „Эхо Москвы“ не магло б быць без указаньня Пуціна». Дыскусія экспэртаў

Сьвятлана Ціханоўская

Што азначае ланцуг узаемных выпадаў паміж афіцыйным Менскам і Масквой? Ці дамовіўся Пуцін з Захадам наконт Беларусі? Як будуць разьвівацца двухбаковыя адносіны да рэфэрэндуму ў Беларусі?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць дырэктар Цэнтру стратэгічных і замежнапалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі і навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS Аляксандар Марозаў.

Марозаў

  • Апошнія канфлікты паміж беларускай і расейскай уладамі кладуцца ў лёгіку адносінаў Пуціна з Байдэнам.
  • Увесь апошні год многія чакалі, што Крэмль прыме разумнае, зразумелае рашэньне наконт Беларусі.
  • Замест гэтага Крэмль рэзаў кату хвост па кавалках.

Аляксандар Марозаў

  • 4 месяцы таму Пуцін і Байдэн вырашылі неяк урэгуляваць 4 праблемы: каб Крэмль не дэманстраваў альянс з Кітаем, каб прыцішыў хакерскія атакі, Украіна і Беларусь.
  • Урэгуляваньне ў Беларусі бачылася як нейкае скарачэньне гвалту, які там пануе.
  • Тое, што мы зараз бачым, — гэта пасланьне Лукашэнку ад Пуціна.
  • Ты там сядзіш — і сядзі колькі хочаш, канстытуцыйнай рэформы тваёй нам ня трэба, ты толькі скараці гвалт перад наступнай сустрэчай Пуціна і Байдэна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На беларускім ТБ Лукашэнку проціпаставілі тым лідэрам, хто падчас пандэміі «схаваўся ў бункеры»
  • Рашэньне беларускага пытаньня паводле армянскага сцэнару — прывязваньня Беларусі да Расеі іншым спосабам, чым праз Лукашэнку — гэта сапраўды стратэгічная мэта Крамля.
  • Пасьля 2014 году Пуціна заходнія палітыкі перасталі ўспрымаць як асобу, зь якой можна пра нешта дамаўляцца.
  • Кіеў узбройваецца, радыкальна раздражняючы Крэмль.
  • Паглыбленьне канфлікту Пуціна зь Зяленскім адаб’ецца на стасунках Расеі зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаўроў пракамэнтаваў, як Байдэн і Пуцін абмяркоўвалі Беларусь на саміце ў Жэнэве
  • Пуціна можа «пераклініць», і ён вырашыць, што трэба разьмяшчаць у Беларусі войскі, СПА і ракеты.
  • А Лукашэнку мы зламаем ногі, калі ён не пагодзіцца.
  • Расейскія вайсковыя выданьні пішуць, што турэцкія баявыя дроны не захопліваюцца частотамі расейскай СПА.
  • І гэтым Крэмль запалохваюць. Украіна гэтыя дроны і набыла.
  • Міграцыйны крызіс 2021 году стаў праблемай не з прычыны ягоных памераў, а таму што ён рукатворны, таму што гэта цынічны выклік з боку Лукашэнкі.
  • І ўсе разумеюць, што Пуцін падтрымаў гэтую гульню.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ня мог арганізаваць мігранцкі крызіс без дапамогі Расеі, — віцэ-міністар Літвы
  • Пра гэта наўпрост кажуць лідэры ЭЗ — што Пуцін мог бы гэта спыніць, але ня робіць гэтага.
  • Пуціна задавальняе, што ЭЗ уласнаручна будуе новы мур з калючага дроту на мяжы.
  • Я не разумею стратэгічнага адказу ЭЗ. З калючага дроту на 5 тысячаў кілямэтраў мяжы выцякае канцэпцыя жалезнай заслоны.
  • У атачэньні Пуціна ва ўсіх упэўненасьць, што Лукашэнка яго груба падмануў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму зноў пасварыліся Лукашэнка з Пуціным?
  • Для Лукашэнкі міграцыйны крызіс — гэта форма ўсталяваньня кантакту з Захадам.
  • У Крамлі гэта так і чытаюць. Міграцыйны крызіс, створаны Лукашэнкам, — гэта ж яго запыт на дыялёг.
  • І гэта ў Крамлі не падабаецца.
  • Канстытуцыйная рэформа ў Беларусі — гэта сродак падману ня толькі беларускага народу, але і Крамля.
  • Чаму мы зараз усе абмяркоўваем інтэрвію зь Ціханоўскай?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці пасварыліся Лукашэнка і Пуцін? Тлумачыць намесьнік рэдактара Carnegie.ru
  • Таму што Венядзіктаў ня мог бы рабіць гэтага інтэрвію без прамой згоды крамлёўскіх чыноўнікаў, а значыць, і Пуціна.
  • Да рэфэрэндуму ніякага зацішша ў двухбаковых адносінах ня будзе.
  • За падтрымку з боку Пуціна і першыя паўгода пратэстаў Лукашэнка расплаціўся перанакіраваньнем транзыту ў расейскія парты.
  • А ці была ў наступныя паўгода падтрымка з боку Пуціна?
  • Лукашэнка навесіў на Пуціна адказнасьць за міграцыйны крызіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Коммерсант»: Інтэграцыйны пакет можа быць не гатовы да сустрэчы Пуцін-Лукашэнка 4 лістапада
  • Ня трэба недаацэньваць Лукашэнку, ён у стане пазмагацца за сябе.
  • Я думаю, што ён усё ж падабаецца Пуціну.
  • Пуцін рэагуе на яскравае хамства Лукашэнкі ў свой адрас, як прафэсійны піяршчык.
  • Чым больш агідны, цынічны і вясёлы адказ Лукашэнкі, тым больш ён падабаецца Пуціну.
  • Гэта паважаюць. А калі ты не знаходлівы, калі зьвяртаесься да каштоўнасьцяў, прыводзіш разумныя аргумэнты — гэтага ў гэтых колах не паважаюць.

Сівіцкі

  • Плян у Расеі ёсьць, і ён рэалізуецца.
  • Новая эскаляцыя напружанасьці паміж Менскам і Масквой адбылася пасьля візыту ў Маскву Вікторыі Нуланд, намесьніцы дзяржсакратара ЗША.
  • Беларускае пытаньне абмяркоўвалася падчас гэтага візыту.

Арсень Сівіцкі

  • Падчас перамоваў Байдэна і Пуціна ў Жэнэве Масква атрымала «зялёнае сьвятло» на вырашэньне беларускага крызісу.
  • Гэта палягае ў накіданьні Беларусі сваёй мадэлі канстытуцыйнай рэформы, якая павінна прывесьці да стварэньня парлямэнцкай ці парлямэнцка-прэзыдэнцкай рэспублікі.
  • Гэта кансэнсус, які ёсьць паміж Расеяй і Захадам.
  • У крамлёўскім «дасье Чарнова» падкрэсьліваецца, што рэжым Лукашэнкі страціў легітымнасьць як унутры краіны, гэтак і за яе межамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: The Insider расказаў пра расейскія пляны наконт Беларусі без Лукашэнкі
  • Санкцыі пачынаюць дзейнічаць з наступнага году, павялічваюцца рызыкі ўжываньня санкцыяў з боку ЗША адносна Расеі за падтрымку Лукашэнкі.
  • Мы набліжаемся да зьдзелкі Захаду і Расеі наконт Беларусі.
  • Ёсьць кансэнсус Масквы з ЗША, з ЭЗ ідуць перамовы.
  • Для Лукашэнкі стратэгічная мэта — захаваць сваю ўладу любым коштам, у тым ліку і імітацыяй канстытуцыйнай рэформы.
  • Для Расеі стратэгічная мэта — правесьці кантраляваную зьмену рэжыму ў Беларусі, пакуль у Масквы есьць на гэта час.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін не прыехаў на саміты ў Менск — і зруйнаваў плян Лукашэнкі легітымізаваць свой рэжым
  • Лукашэнка не зьяўляецца марыянэткай Крамля.
  • Калі ён ідзе на эскаляцыю з Захадам пры дапамозе міграцыйнага крызісу і на рытарычную эскаляцыю з Расеяй, гэта яго пэрсанальныя рашэньні.
  • У Лукашэнкі не атрымліваецца канвэртаваць сваю геапалітычную ляяльнасьць у палітычныя і фінансавыя дывідэнды з боку Масквы.
  • Галоўная рэакцыя Пуціна — гэта ігнор Лукашэнкі. Таму ён не прыехаў на саміты СНД і ЭАЭС, таму пад пытаньнем пасяджэньне Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы і нават падпісаньне 28 саюзных праграмаў.
  • Эканамічны ціск на Беларусь будзе ўзмацняцца пасьля таго, як саюзныя праграмы ня будуць падпісаныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міграцыйны крызіс: Мінабароны Польшчы ўзмацняе сілы на мяжы зь Беларусьсю
  • Мы набліжаемся да вельмі сурʼёзнага крызісу.
  • Я чакаю, што інфармацыйныя войны працягнуцца, напрыканцы году да іх дададуцца гандлёва-эканамічныя канфлікты.
  • ЭЗ і Масква абмяркоўваюць міграцыйны крызіс.
  • Наколькі я ведаю са сваіх заходніх крыніцаў, Расея дасылае сыгналы, што ў выпадку ўзьнікненьня збройнага інцыдэнту на беларуска-польскай мяжы Крэмль ня будзе разглядаць гэта як нагоду для ўводу войскаў у Беларусь.

Што было раней

  • 26 кастрычніка Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы» паразважала пра плён заходніх санкцый у дачыненьні да Лукашэнкі і ягонага атачэньня, а таксама ацаніла пэрспэктывы дыялёгу ўлады і апазыцыі
  • На мінулым тыдні шэраг СМІ і тэлеграм-каналаў апублікавалі закрытае апытаньне аб палітычных поглядах жыхароў Беларусі, якое, як сьцьвярджаецца, правёў Усерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ) для Міністэрства замежных спраў РФ.
  • Па выніках апытаньня, у сьпісе палітыкаў, да якіх беларусы ставяцца лепш за ўсё, лідзіруюць Марыя Калесьнікава (50%) і Віктар Бабарыка (48%), а таксама Сьвятлана Ціханоўская (46%).
  • Горш за ўсё, паводле апублікаваных дадзеных, беларусы ставяцца да старшыні Савету Рэспублікі Натальлі Качанавай («антырэйтынг» 57%), Аляксандра Лукашэнкі (55%) і кіраўніка МЗС Уладзімера Макея.
  • Паводле дадзеных апытаньня, 76% апытаных беларусаў выступаюць за рашучыя эканамічныя рэформы, 66% — за зьяўленьне ў краіне новых палітычных партыяў, 65% — за пачатак перамоваў паміж уладай і апазыцыяй, 59% — за адхіленьне ад улады Лукашэнкі.
  • Дырэктар ВЦИОМ Валерый Фёдараў у размове з «Новой газетой» не адказаў наўпрост на пытаньне, ці праводзіў ВЦИОМ якія-небудзь апытаньні ў Беларусі апошні год і ці мае цэнтар дачыненьне да «закрытых» апытаньняў, апублікаваных у СМІ.
  • Вядучы беларускага дзяржаўнага тэлеканалу СТВ Яўген Пуставой у сваёй перадачы «Палітыка бяз гальштукаў і купюраў» параўнаў Аляксандра Лукашэнку зь лідэрамі іншых краінаў, якія «падчас пандэміі каранавіруснай інфэкцыі хаваюцца па бункерах».
  • Яшчэ ў адной рэпліцы пра Лукашэнку Пуставой зазначыў, што ў беларускага лідэра «бяссонныя ночы і перажываньні адбіваліся на твары. Ботаксам не карыстаецца».