Як заявіў Пуставой, Лукашэнка «адзіны прэзыдэнт, які не хаваўся ад народу па бункерах, а ад міністраў і журналістаў з дапамогай тэлеканфэрэнцый». Таксама, паводле яго слоў, у Беларусі «абышлося без лакдаўнаў, без бяздумнага карантыну». У яшчэ адной рэпліцы пра Лукашэнку Пуставой адзначыў, што ў беларускага аўтарытарнага лідэра «бяссонныя ночы і перажываньні адбіваліся на твары. Ботаксам не карыстаецца».
Прозьвішчаў тых, з кім параўноўваецца Лукашэнка, Пуставой не назваў.
Згадкі «бункера» і «ботаксу» нярэдка гучаць у выказваньнях расейскіх апазыцыянэраў пра прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. У пэрыяды абвастрэньня сытуацыі з эпідэміяй каранавіруснай інфэкцыі ў Расеі — такіх, як цяпер — Пуцін амаль не праводзіць публічных мерапрыемстваў, аднак праводзіць нарады з дапамогай тэлеканфэрэнцый. Кабінэт бяз вокнаў, у якім знаходзіцца Пуцін, пры гэтым параўноўваюць з бункерам.
Аб ботаксе, уколы якога выкарыстоўваюцца для касмэтычных працэдур, кажучы пра Пуціна, яшчэ 10 гадоў таму згадваў, напрыклад, Аляксей Навальны. У Крамлі не пацьвярджалі і не адмаўлялі выкарыстаньне Пуціным ботоксу.
Як заявіў Яўген Пуставой выданьню «Пад’ём», Уладзіміра Пуціна ён на ўвазе ня меў. Паводле яго слоў, «ботакс» быў адсылкай да прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна:
«Памятаеце, калі была перадвыбарчая гонка ў ЗША, Трамп сказаў Байдэну: навошта вы сябе ботаксам напампавалі і маску потым надзелі — прыгажосьць хаваеце?» (Насамрэч, такіх слоў Трамп, па ўсёй бачнасьці, не казаў, аднак сапраўды сьцьвярджаў, што Байдэн нібыта зрабіў плястычную апэрацыю). Беларускі журналіст таксама сказаў, што лічыць Пуціна «красунчыкам» і выступае за саюз з Расеяй.
- Беларусь падчас пандэміі ня ўводзіла карантын. Пры гэтым у краіне адзін з самых нізкіх адсоткаў вакцынаваных ад каранавірусу сярод эўрапейскіх краін. Яшчэ летась беларускія ўлады ня раз заяўлялі, што здолелі перамагчы каранавірус, але аб пандэміі часам успаміналі, напрыклад, калі не прымалі перадачы ў ізалятарах для затрыманых грамадзян, адзначае «Нямецкая хваля».
- У апошнія тыдні — як і ў Расеі — у Беларусі адзначаецца рост колькасьці заражаных. Лекары распавядаюць, што аддзяленьні перапоўненыя пацыентамі з каранавірусам, якія задыхаюцца. Многія беларусы скардзяцца на тое, што ў краіне складана зрабіць тэст на COVID-19, а да захварэлых пацыентаў не прыходзяць на дом лекары, паведамляе тэлеканал «настоязее время».
- Пры гэтым Лукашэнка крытыкуе меры па барацьбе з распаўсюджваньнем інфэкцыі, уключаючы масачны рэжым, якия прымаюцца ў іншых краінах (уключаючы Расею). Ён таксама не прышчаплящся, хоць на словах падтрымлівае вакцынацыю. Міністэрства аховы здароўя Беларусі на мінулым тыдні адмяніла абавязковы масачный рэжым, які быў уведзены ў Беларусі 9 кастрычніка. Меру раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка. На нарадзе 19 кастрычніка ён запатрабаваў не дапускаць ніякага ціску на людзей у пытаньнях нашэньня ахоўных сродкаў, дыстанцыяваньня і вакцынацыі.