«Чыноўніку прыйшліся не даспадобы некаторыя мае выказваньні і ўчынкі, з прафэсіяй качагара аніяк не зьвязаныя. А ў іх там, відаць, плян па выяўленьні „нядобранадзейных“ і іх „прэсаваньні“. Не сказаць, каб было вельмі шкада той грашовай мінімалкі, якой я пазбавіўся. Больш перажываю за непасрэдную начальніцу, якой цяпер будзе праблематычна знайсьці надзейную замену яшчэ і майму напарніку, бо той на знак салідарнасьці са мной таксама адмовіўся выходзіць на працу», — падзяліўся навіной Аляксандар Камінскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэўскія пазыцыі Першай усясьветнай вайны. Унікальныя фотаЁн ня верыць, што хтосьці з раённых чыноўнікаў хацеў прыстроіць на «цёплае» месца свайго пратэжэ — на вакантнае месца качагара цяпер ня могуць знайсьці ахвотных. На думку Камінскага, зьбіраліся пакараць яго за іншадумства, а атрымалася, што напярэдадні сэзону халадоў горш зрабілі спажыўцам ды кіраўніцтву сельскага савету.
Раней Аляксандар Камінскі працаваў настаўнікам францускай мовы ў мясцовай школе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Крэве талакой аднаўляюць габрэйскія пахаваньні, сярод якіх — магілы продкаў ізраільскага прэмʼера НэтаньягуКамінскі як краязнаўца дасьледуе Першую сусьветную вайну, ён аўтар шэрагу публікацый пра ваенныя падзеі 100-гадовай даўнасьці, ад якіх пацярпела галоўная візытоўка Крэва — сярэднявечны замак.