Рэдактару «Віртуальнага Берасьця» — 1.5 гады «хіміі»; Турэччына высылае 10 заходніх амбасадараў. Найважнейшае за 23 кастрычніка

Рэджэп Таіп Эрдаган і Аляксандар Лукашэнка

Падзеі 23 кастрычніка.

Сілавыя і карныя органы Беларусі не спыняюць перасьлед грамадзян за іх пазыцыю. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 кастрычніка. Арышты за плякат «Спыніце нелегальную міграцыю» і налепку з Пагоняй

Андрэю Кухарчыку — паўтара гады «хатняй хіміі» за камэнтар пра Марзалюка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактару «Віртуальнага Берасьця» — 1.5 гады абмежаваньня волі за камэнтар пра дэпутата Марзалюка

Некалькі працоўных Добрускай папяровай фабрыкі апавялі Свабодзе, што начальства чакае візыт Лукашэнкі на прадпрыемства. У сувязі зь візытам з фабрыкі звальняюць 70 чалавек, якія «засьвяціліся» на пратэстах улетку і ўвосень 2020 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Добрускай папяровай фабрыцы перад візытам Лукашэнкі звальняюць 70 «неляяльных» працаўнікоў

Расейскія ўлады абʼявілі ў вышук былога вязьня саратаўскага турэмнага шпіталя Сяргея Савельева, дзякуючы якому ў інтэрнэце зьявіліся гігабайты здымак катаваньняў у расейскіх калёніях.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея абʼявіла ў вышук беларускага праграміста, які перадаў праваабаронцам відэа катаваньняў у турме

Год таму каля ста працаўнікоў «Беларуськалію» былі ў страйку з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі, правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў і вызваленьня палітвязьняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакуль ёсьць стабільны заробак, будуць трываць». Што адбываецца ў былых шахтароў «Беларуськалію», якія летась пайшлі ў страйк

Міністар здароўя Піневіч заявіў, што на загад Лукашэнкі плянавая мэдычная дапамога будзе адноўленая ў поўным аб’еме.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спрачацца пра вакцынацыю з патолягаанатамамі бессэнсоўна», —міністар здароўя Піневіч

За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі выявілі 2079 новых выпадкаў захворваньня на COVID-19.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2079 хворых і 17 сьмерцяў за дзень: Мінздароўя апублікавала сьвежую статыстыку COVID-19

Управа Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў заявіла, што група афганскіх мігрантаў, якая знаходзіцца пры мяжы, хацела б папрасіць прытулку ці ў Беларусі, ці ў Польшчы, аднак улады абедзьвюх краін не даюць ім гэтага зрабіць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: Беларусь і Польшча ігнаруюць просьбы мігрантаў аб прытулку

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган выдаў распараджэньне Міністэрству замежных справаў выслаць з краіны амбасадараў дзесяці заходніх краінаў. У тым ліку — ЗША, Швэцыі і Нямеччыны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Турэччыны загадаў выслаць з краіны амбасадараў 10 заходніх краінаў