Пра гэта паведамляе газэта Daily Sabath.
Беспрэцэдэнтны крок патлумачаны заклікам дыпляматаў вызваліць падазраванага ў спробе дзяржаўнага перавароту турэцкага філянтропа і праваабаронцу Асмана Кавалу.
Пракуратура Стамбула абвінавачвае яго ва ўдзеле ў спробе дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне ў ліпені 2016 года, ён арыштаваны. Абвінавачваньні былі прад’яўленыя яму адразу пасьля таго, як суд апраўдаў яго па справе аб спробе скінуць урад пасьля масавых пратэстаў у Стамбуле ў 2013 годзе.
Вызваліць яго раней на гэтым тыдні заклікалі амбасады ЗША, Нямеччыны, Францыі, Нідэрляндаў, Канады, Новай Зэляндыі, Даніі, Нарвэгіі, Фінляндыі і Швэцыі.
Турэччына — сябра NATO і кандыдат на ўступленьне ў Эўразьвяз. Нягледзячы на гэта амбасадары ўсіх гэтых краін будуць абвешчаныя пэрсона нон грата. У чацьвер Эрдаган заявіў, што ў дыпляматаў няма права павучаць Анкару зь яе ўласнай тэрыторыі. «Хто вы наогул такія?» — заявіў тады ён.