У пятніцу 22 кастрычніка на 77-м годзе жыцьця памёр пісьменьнік Юры Станкевіч. У большасьці сваіх твораў маляваў апакаліптычную карціну рэчаіснасьці, што чакае чалавецтва ў недалёкай будучыні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр пісьменьнік Юры СтанкевічУ Брусэлі сёньня завяршыўся двухдзённы саміт Эўразьвязу, у якім бяруць удзел кіраўнікі ўрадаў 27 краінаў. Удзельнікі саміту заявілі, што Эўразьвяз будзе надалей супрацьстаяць няспынным атакам з боку беларускага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз увядзе новыя санкцыі супраць рэжыму ў БеларусіУ Брусэлі на другі дзень саміту Эўразьвязу абмяркоўвалі сытуацыю на вонкавых межах, выкліканая дзеяньямі беларускага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы на саміце Эўразьвязу: «Гібрыдныя атакі беларускага рэжыму становяцца ўсё больш агрэсіўнымі»Раніцай 22 кастрычніка патруль польскай памежнай службы ў лясным масіве пад вёскай Кусьцінцы ў Падляскім ваяводзтве знайшоў парэшткі мужчыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля польска-беларускай мяжы знайшлі цела мужчыны, гэта ўжо дзявяты сьмяротны выпадак на памежжыМіністэрства аховы здароўя ўнесла зьмены ў Санітарныя нормы і правілы, зьвязаныя з COVID-19. Зь іх цалкам выключылі пункт, які абавязваў людзей насіць маскі і трымаць дыстанцыю ва ўстановах, арганізацыях і грамадзкім транспарце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля вокрыку Лукашэнкі ў Беларусі адмянілі патрабаваньне насіць маскі і трымаць дыстанцыюМэдыкі, якія штодня сутыкаюцца з ахвярамі пандэміі, на ўмовах ананімнасьці камэнтуюць адмену масачнага рэжыму ў Беларусі. Некаторыя ня могуць стрымаць эмоцый і выказваюцца вельмі рэзка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Колькі яшчэ трэба сьмерцяў, каб вы дасталі свае языкі з аднаго месца?». Дактары пра адмену масачнага рэжымуЧаму сьвет не сьпяшаецца адмаўляцца ад масак?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяць прычын, чаму ад масак нельга адмаўляццаСупраца з Эўразійскім фондам стабілізацыі і разьвіцьця не прадугледжвае для Беларусі пераходу на адзіную валюту ў рамках так званай «саюзнай дзяржавы», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства фінансаў Беларусі заявіла, што не плянуе пераходу на адзіную валюту з РасеяйМУС Беларусі ўнёс у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» тэлеграм-канал «Ждановічы сёньня» і тэлеграм-чат «Ждановичи 2020 — клуб любителей песен Цоя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» чат клюбу аматараў песень Цоя