Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» чат клюбу аматараў песень Цоя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

МУС Беларусі ўнёс у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» тэлеграм-канал «Ждановічы сёньня» і тэлеграм-чат «Ждановичи 2020 — клуб любителей песен Цоя».

Абноўлены сьпіс апублікаваны на сайце ведамства.

Рашэньне датаванае 22 кастрычніка.

За апошні месяц у пералік фармаваньняў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці», унесьлі:
Ініцыятыву «Рабочы Рух / Пашыраны круглы стол»;

  • карту дваровых тэлеграм-чатаў dze.chat;
  • тэлеграм-канал і чат «Буслы ляцяць» / «Буслы ляцяць Chat»;
  • тэлеграм-канал «Дружыны народнай самаабароны — ДНС» і тэлеграм-чат «ДНС чат»;
  • тэлеграм-канал «Кібер-Партизаны» і тэлеграм-чат «Кибер-сливы».

МУС Беларусі плянаваў прыцягваць людзей да крымінальнай адказнасьці за падпіску на тэлеграм-каналы і чаты, прызнаныя экстрэмісцкімі. Пакараньне паводле артыкулу аб экстрэмізьме прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўленьня волі. 12 кастрычніка беларускі ўрад прыняў пастанову «Аб мерах процідзеяньня экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму».

Пазьней начальнік аддзела ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі ўдакладніў: толькі калі канал прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем», то яго падпісанты «сапраўды могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў».

«Экстрэмісцкімі» прызналі больш за 100 тэлеграм-каналаў, іх аўтары публікавалі інфармацыю аб пратэстах 2020 году і крытыкавалі дзеяньні ўладаў. Сярод іх тэлеграм-каналы Nexta Live, Nexta і яго лягатып, сатырычны канал Luxta, а таксама тэлеграм-каналы «Беларусь галаўнога мозгу» і «МотолькоПомоги». У жніўні 2020 года аналягічная мера была прынятая супраць каналаў закрытага ўладамі навінавага партала TUT. BY і запушчанага часткай яго былых супрацоўнікаў выданьня Zerkalo.io.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG