«Міністэрства фінансаў традыцыйна працуе над прыцягненьнем пазыкаў на зьнешніх рынках. У сувязі з увядзеньнем заходніх санкцый мы сутыкнуліся са складанасьцямі рэфінансаваньня валютнага дзяржаўнага доўгу. Зь некаторымі міжнароднымі інстытутамі работа пастаўлена „на паўзу“. У гэтай сувязі супраца з Эўразійскім фондам стабілізацыі і разьвіцьця зьяўляецца абгрунтаванай і выгаднай зь фінансавага гледзішча. Цяпер прапрацоўваецца чацьвёртая праграма», — патлумачылі ў ведамстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Нацбанку Беларусі зьняпраўдзіў чуткі пра пераход на расейскі рубельТам аспрэчылі інфармацыю аб тым, што ўмовай праграмы можа ставіцца пытаньне прывязкі нацыянальнай валюты да расейскага рубля альбо нават пераход на адзіную валюту ў рамках так званай «саюзнай дзяржавы».
«Базавыя ўмовы паглыбленьня інтэграцыі з Расейскай Фэдэрацыяй узгодненыя 10 верасьня бягучага году. Ухвалена 28 саюзных праграмаў, некаторыя экспэртамі яшчэ „дашліфоўваюцца“. У лістападзе чакаецца пасяджэньне вышэйшага дзяржсавету, на якім праграмы зацьвердзяць, і яны будуць даступныя для грамадзкасьці. Але можам казаць: нідзе ня ўтрымліваецца якіх-небудзь умоваў аб пераходзе на адзіную валюту. Нацбанк Беларусі таксама ня лічыць магчымым падобны пераход», — пераконваюць у Міністэрстве фінансаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці застанецца Беларусь з уласнай валютай?Паводле спэцыялістаў ведамства, у рамках крэдытнай падтрымкі з боку Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця ніколі не абмяркоўвалася такая мера, як пераход на адзіную валюту.