Падчас загону паляўнічыя патурбавалі мядзьведзя. Ён падняўся за дзясятак мэтраў ад аднаго з мужчын — і рушыў у ягоны бок. Той пасьпеў стрэліць і трапіў жывёліне ў грудзі. Драпежнік загінуў, паведаміў сайту «Віцьбічы» старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Сяргей Радненка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Белавескай пушчы ўпершыню за 141 год пасяліўся буры мядзьведзьЁн расказаў, што на месца надзвычайнага здарэньня выклікалі міліцыю, інспэкцыю аховы жывёльнага і расьліннага сьвету, прыродных рэсурсаў і навакольнага асяродзьдзя.
Па факце гібелі жывёліны, занесенай у Чырвоную кнігу Беларусі, Сьледчы камітэт праводзіць праверку.
Як адзначаюць спэцыялісты, у лясах Віцебшчыны колькасьць мядзьведзяў значна вырасла, іх там цяпер ад 400 да 600 асобін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На польскім баку Белавескай пушчы зьявіўся мядзьведзь зь Беларусі. Упершыню за некалькі дзесяцігодзьдзяў. ВІДЭАЖыхары рэгіёну ўсё часьцей паведамляюць пра зьяўленьне мядзьведзяў у паселішчах. Так, у вёсцы Пралетарск Гарадоцкага раёну мядзьведзь удзень напалохаў жанчыну, а ў вёсцы Крошкі разрабаваў пчальнік.