2082 хворыя і 16 сьмерцяў за дзень: Мінздароўя апублікавала сьвежую статыстыку па COVID-19

Ілюстрацыйнае фота

За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі выявілі 2082 новыя выпадкі захворваньня на COVID-19. Памерлі 16 чалавек.

За ўвесь час з пачатку пандэміі, паводле статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі

  • захварэлі 582 111 чалавек,
  • ачунялі 554 449 чалавек,
  • памерлі 4482 чалавекі.

Афіцыйны рэкорд колькасьці новых хворых быў 21 кастрычніка — 2097 чалавек.

З 22 кастрычніка ў Беларусі адмянілі патрабаваньне абавязкова насіць маскі і трымаць дыстанцыю. 19 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка загадаў Міністэрству аховы здароўя вярнуць плянавыя агляды і апэрацыі, а таксама выказаўся за тое, каб кожны сам вырашаў, ці насіць яму маску:

«І маскі, і засьцерагальныя захады, і вакцынацыя — гэта выключна добраахвотная справа кожнага чалавека», — заявіў ён.

Zerkalo.io раней паведаміла, што атрымала доступ да базаў новых хворых у Менску і Віцебску. Калі верыць пададзеным там лічбам, то можна зрабіць выснову, што ў афіцыйную статыстыку трапляе прыблізна ўтрая менш выпадкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля вокрыку Лукашэнкі ў Беларусі адмянілі патрабаваньне насіць маскі і трымаць дыстанцыю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Reuters: Вакцыну «Sputnik V» сёлета ў Эўразьвязе ня ўхваляць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці можа ковід лячыць рак, як мяркуе Лукашэнка