Прыводзім фрагмэнт ліста палітвязьня.
«Прывітаньне, мама! Як справы? Даўно тваіх лістоў ужо ня бачыў. У мяне ўсё па-старому. Суд ужо хутка закончыцца. Ты ўжо, напэўна, ведаеш, што адхілілі майго адваката Натальлю Мацкевіч, якая ад самага пачатку займалася маёй справай (каля 500 дзён) і павінна была неўзабаве выступіць на спрэчках у судзе і заяўляць доказы ў маю абарону. Але гэта ўжо, напэўна, лічыцца, злачынствам у нас у краіне. Акрамя таго, что суд закрыты і праходзіць у СІЗА, каб ніхто ня змог даведацца праўду, то яшчэ і пазбаўляюць мяне магчымасьці абараняцца, адхіляючы майго галоўнага абаронцу...
Дык ужо адразу б нас прыгаварылі. Навошта гэты фарс. Каму гэтая бачнасьць патрэбна? Ніхто і так ня верыць у гэтыя суды. Беражы здароўе».
Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Уладзімерам Цыгановічам, Дзьмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым ідзе ў закрытым рэжыме ў будынку гомельскай турмы з 24 чэрвеня. Адвакаты далі падпіску аб невыдаваньні, таму пра акалічнасьці працэсу нічога не вядома. Усім шасьці фігурантам справы пагражае да 12–15 гадоў пазбаўленьня волі. Ім інкрымінуюць «масавыя беспарадкі», «распальваньне сацыяльнай варожасьці» і іншыя цяжкія артыкулы Крымінальнага кодэксу.
Усе фігуранты справы ўжо больш як год у СІЗА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакатку палітвязьняў Бабарыкі, Дзядка і Ціханоўскага адхілілі ад працы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Топ-10 адвакатаў, пазбаўленых ліцэнзій за палітычныя справы, і каго яны абаранялі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мікола кажа, што прысуд будзе ў канцы кастрычніка». Статкевіча даставяць у залю суду для ўдзелу ў спрэчках бакоў