У прыватнасьці, паводле вынікаў апытаньня, прэзыдэнцкі рэйтынг ва Ўладзіміра Зяленскага зьнізіўся з 25,4% у верасьні да 19,1% у кастрычніку. Але пры гэтым ён застаецца лідэрам сымпатый — калі б выбары адбыліся ў наступныя выходныя. На другім месцы Пятро Парашэнка (12,8% падтрымкі ў верасьні і 12,1% — у кастрычніку), на трэцім — Юлія Цімашэнка (7,8% у верасьні і 9,4% у кастрычніку).
У партыйным рэйтынгу партыя ўлады «Слуга народу» перамясьцілася на другое месца з 13,7% падтрымкі, саступіўшы лідэрства партыі «Эўрапейская салідарнасьць» з 13,9% падтрымкі. На трэцім месцы партыя «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі (12,0%), на чацьвёртым — Апазыцыйная плятформа «За жыцьцё» Віктара Медзьведчука (11,5%).
Паводле сацыёлягаў, 44,9% рэспандэнтаў лічаць, што цяперашняя ўлада ва Ўкраіне не адрозьніваецца ад мінулай, 29,9% — што горшая за мінулую, а 22% — што лепшая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэргі ля могілак і акцыі пратэсту. Як ва Ўкраіне супрацьстаяць новай хвалі каранавірусуУ той жа час, сацыёлягі зьвяртаюць увагу на тое, што мэтады правядзеньня апытаньня могуць істотна паўплываць на ягоныя вынікі.
«Рэспандэнты, апытаныя мэтадам тэлефоннага інтэрвію, больш заможныя, маюць вышэйшы ўзровень адукацыі і больш актыўныя, чым рэспандэнты, якія апытваюцца мэтадам асабістага інтэрвію. У выніку гэта можа ўплываць на рэйтынг палітычных сілаў», — патлумачыў адзін з сацыёлягаў інстытуту Антон Грушэцкі.
Палітоляг Уладзімір Фясенка перакананы, што для высноў аб зьніжэньні рэйтынгу прэзыдэнта і партыі ўлады трэба супастаўляць розныя сацыялягічныя апытаньні і зь асьцярогай ставіцца менавіта да тэлефонных апытаньняў, у якіх адлюстроўваюцца ня вельмі дакладныя тэндэнцыі.
«Усе сацыялягічныя апытаньні паказалі, што зь лютага рэйтынгі Зяленскага пачалі павялічвацца, яны расьлі да вясны, потым была паўза, яшчэ адзін скачок быў у канцы жніўня – пачатку верасьня. Дакладна можна сказаць, што санкцыі супраць Медзьведчука, закрыцьцё ягоных тэлеканалаў спрацавалі на карысьць Зяленскаму», — сказаў Свабодзе Ўладзімір Фясенка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея праводзіць перапіс насельніцтва Крыму. Кіеў прыгразіў крокамі ў адказПалітоляг прагназуе, што канец восені і зіма будуць вельмі складаным часам для ўкраінскага прэзыдэнта, але далей усё будзе залежаць ад ягоных дзеяньняў.
«Восеньню і зімой рэйтынгі партыі ўлады і чыннага прэзыдэнта, як правіла зьніжаюцца. У Зяленскага так было, так было ў Парашэнкі і практычна ва ўсіх прэзыдэнтаў (Украіны). Увосень павялічваецца сацыяльная напружанасьць — тут і тарыфы, тут і ацяпляльны сэзон. І ўсё гэта, безумоўна, нэгатыўна ўплывае на рэйтынгі. На гэты раз для Зяленскага спрацавала канцэнтрацыя некалькіх праблемных для яго падзеяў: гэта звальненьне Разумкова (з пасады кіраўніка парлямэнту. — РС), афшорны скандал з адкрыцьцём дакумэнтаў з «Дасье Пандоры», сытуацыя з вагнэраўцамі», — удакладніў палітоляг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны расказаў, як размаўляў з Лукашэнкам пра «вагнэраўцаў» і ўкраінскага журналістаУладзімір Фясенка падкрэсьліў, што рэальны рэйтынг палітыкаў вызначаецца толькі ў часе выбараў:
«Рэйтынгі могуць вагацца. Сытуацыя між выбарамі — гэта адно, дадаткова вось гэтыя сэзонныя ваганьні, пра якія я сказаў і якія таксама вельмі ўплываюць. Але на выбарах асаблівая сытуацыя, якая будзе залежаць ад эфэктыўнасьці выбарчай кампаніі».