Заява прагучала ў сувязі з падрыхтоўкай Эўразьвязам пятага пакету санкцый супраць уладаў Беларусі, а таксама заявай вярхоўнага прадстаўніка ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэпа Бурэля аб дачыненьні беларускага авіяперавозчыка да арганізацыі нелегальнай перапраўкі мігрантаў на Захад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ: Мы гатовыя ўвесьці санкцыі супраць «Белавія»«Як запэўнівае спадар Бурэль, ён знаходзіцца на сувязі з уладамі Іраку, а пасажыры, якія прыбываюць у Беларусь, гэта ня проста турысты, а людзі, якіх пераканалі, што яны змогуць трапіць у Эўразьвяз празь Літву, Латвію, Польшчу. Авіякампанія „Белавія“ ніколі не выконвала палётаў у Ірак, а Ірацкія авіялініі пачалі палёты ў Беларусь у студзені 2017 году. Грамадзяне прыбывалі ў нашу краіну ў складзе арганізаваных групаў, мелі на руках турыстычную візу і квіткі туды-назад. Для праверкі самалёт знаходзіцца на стаянцы ў аэрапорце 4 гадзіны замест звычайнай адной», — спасылаецца на ведамства БелТА.
У дэпартамэнце падкрэсьлілі, што авіякампанія «Белавія» выконвае палёты ў краіны Эўразьвязу больш за 25 гадоў, зьяўляецца чальцом IATA і карыстаецца заслужанай павагай у авіяцыйных уладаў, партнэраў і пасажыраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Латвіі прапанаваў увесьці паўнавартасныя санкцыі супраць «Белавія»«Да гэтага часу авіякампанія ўтрымлівае сетку прадстаўніцтваў у краінах Эўразьвязу, нягледзячы на сур’ёзныя праблемы зь фінансаваньнем іх дзейнасьці. Таксама „Белавія“ атрымала шмат падзяк ад замежных дзяржаў за дапамогу іх грамадзянам у вяртаньні дадому ў пэрыяд локдаўну ў 2020 годзе. Наўпрост не паступіла ніводнага запыту ад прадстаўнікоў Эўразьвязу з патрабаваньнямі даць інфармацыю або спыніць выкананьне палётаў у пэўныя краіны або перавозку грамадзян пэўных дзяржаў на сваіх рэйсах», — адзначылі ў дэпартамэнце авіяцыі.
Што тычыцца прапанаванай забароны для эўрапейскіх кампаній на перадачу ў лізінг самалётаў для «Белавія», у ведамстве заявілі: усе дамовы падпісаныя задоўга да ўзьнікненьня міграцыйнага крызісу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея зьняла абмежаваньні на авіязносіны зь Беларусьсю і ўтрая нарошчвае сваю прысутнасьць на рынку«Парк паветраных суднаў „Белавія“ сфармаваны да 2020 году, у тым ліку і ў дачыненьні да паставак новых паветраных самалётаў сёлета для выкананьня заплянаванай палётнай праграмы рэгулярных і чартэрных рэйсаў. Авіякампанія не рабіла ніякіх захадаў для арэнды самалётаў для перавозкі нелегальных мігрантаў», — запэўніваюць у ведамстве.
Пры гэтым 20 кастрычніка дырэктар дэпартамэнту авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі прызнаў, што «Белавія» стала «пляцоўкай, празь якую людзі бягуць па лепшае жыцьцё» — маўляў, мігранты прыйшлі не ў Беларусь і нават не ў Літву або ў Польшчу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей пра магчымасьць авіярэйсаў зь Беларусі ў Крым: «Трэба глядзець на эканоміку»«Мы зьвярнуліся да прэзыдэнта Рады ICAO: дайце нам пералік краін, нацыянальнасьцяў, хто ня мае права карыстацца паслугамі „Белавія“ альбо іншымі авіякампаніямі, якія прыбываюць у аэрапорты краіны. І мы гэта апублікуем: гэтыя людзі карыстацца нашай цывільнай авіяцыяй ня могуць», — панаракаў чыноўнік.
Ён пакпіў, што Эўразьвяз з такім жа посьпехам «можа ўвесьці санкцыі супраць Міжземнага мора», празь якое мігранты прыбываюць у Эўропу.