Пра гэта ён заявіў на нарадзе, прысьвечанай эпідэміялягічнай сытуацыі і захадам супраць распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.
«Лекары, чыноўнікі ад аховы здароўя, якія сядзяць тут, — у паліклінікі і прымайце людзей, вядзіце дыспансэрызацыю», — распарадзіўся Лукашэнка.
Ён сказаў, што дома можна праводзіць некаторыя віды рэабілітацыі, «распрацоўваць ногі ці рукі».
«А там, дзе трэба кансультаваць людзей і праводзіць плянавыя апэрацыі, нават плянавыя кансультацыі, мне плян на стол. Ніякай адмены плянавых маніпуляцый, апэрацый і кансультацый быць не павінна», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства здароўя патлумачыла, што прыпыніла плянавую дапамогу ў паліклініках праз сытуацыю з каранавірусамЁн выступіў за тое, каб лекарам дапамагалі студэнты-мэдыкі і пэнсіянэры, спаслаўся на досьвед Расеі.
«І ў нас шмат на пэнсіі ёсьць лекараў. Яны ня ўсе вернуцца ў клінікі, каб дапамагчы. Ды ў нас і ня трэба цяпер гэтага. Але плянавыя агляды і мерапрыемствы, якія вы ўчора адмянілі, — зрабіце так, каб яны вярнуліся», — сказаў Лукашэнка.
Ён дадаў, што за гэта адказвае «галавой» ягоны памочнік Аляксандар Косінец.
«Людзі маюць патрэбу ня проста ў мэдычнай падтрымцы. Калі яны да вас прыходзяць, паразмаўляюць з вамі, ім ужо лягчэй будзе. У асноўным жа гэта старыя. Рашэньне прынята. Займайцеся», — падсумаваў Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў, што палова апаратаў ШВЛ не задзейнічаныя, так што калі пацыентам у нейкім шпіталі іх не хапае, то трэба везьці хворага ў іншы шпіталь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус: Міністэрства здароўя Беларусі прыпыніла аказаньне плянавай дапамогіУ Міністэрстве аховы здароўя 19 кастрычніка растлумачылі, чаму быў уведзены новы загад, якім часова прыпынілі аказаньне плянавай мэдычнай дапамогі ў амбуляторна-паліклінічных арганізацыях сыстэмы аховы здароўя.
Гаворка ідзе аб правядзеньні дыспансэрызацыі, скрынінгу, рэабілітацыйнай дапамогі, фізіятэрапэўтычных працэдур, маніпуляцый у аддзяленьнях дзённага знаходжаньня.
«Улічваючы эпідэмічную сытуацыю, сёньня Міністэрству аховы здароўя падаецца мэтазгодным паставіць больш жорсткія рамкі ў працы амбуляторна-паліклінічнага зьвяна. Пры гэтым загадам павялічваецца час працы КТ-кабінэтаў у Менску. Гэта дапаможа павысіць частату выяўленьня і забясьпечыць своечасовую шпіталізацыю і аказаньне дапамогі пацыентам з COVID-19. Акрамя таго, вызваляючы мэдыкаў ад плянавай дапамогі, мы павялічваем колькасьць кантактных брыгад на выездах. Сытуацыя з каранавіруснай інфэкцыяй прымушае расстаўляць прыярытэты», — гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка на нарадзе аб COVID-19 выступіў супраць прымусовай вакцынацыі і штрафаў. Прысутныя былі бяз масак ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад парады лячыцца гарэлкай да забароны прымусовай вакцынацыі. Што Лукашэнка казаў пра каранавірус