Арт-рэзыдэнцыя «Дом творцаў» пройдзе ў лістападзе-сьнежні ў сталіцы Польшчы. Асноўны напрамак — сучасная экспэрымэнтальная музыка і сучасная акадэмічная музыка. Падчас рэзыдэнцыі створаць музычна-літаратурны твор, які прэзэнтуюць па завяршэньні праекту.
У рэзыдэнцыі могуць узяць удзел прафэсійныя музыкі: інструмэнталісты і вакалісты. Таксама вітаюцца музыкі, якія працуюць з электроннай музыкай.
Аўтар беларускіх творчых праектаў Варшавы, музыка Сяржук Доўгушаў паведаміў Свабодзе, што займаецца арганізацыяй «Дома творцаў» разам са сваімі аднадумцамі, і першая арт-рэзыдэнцыя ўжо адбылася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прачынаюся а 7-й раніцы і „бамблю“ праекты». Сьпявак Сяржук Доўгушаў пра жыцьцё за мяжой і творчасьць.Першы праект арганізавалі ў польскім мястэчку Бялка Татранская. У рэзыдэнцыі бралі ўдзел рэжысэр Юры Дзівакоў, кампазытарка Вольга Падгайская, мастачка Тацяна Дзівакова і розныя рэпрэсаваныя рэжымам беларусы: па 5 музыкаў, актораў-аматараў і сьпевакоў.
«Мы працавалі зь іхнымі эмоцыямі, а ў канцы праекту напісалі эмацыйную опэру. Пасьля таго праекту зьявілася ідэя зрабіць больш сталы праект, каб беларусы сапраўды мелі такі „дом“ тут, каб праходзілі розныя рэзыдэнцыі. І ў выніку мы цяпер дайшлі да першай з трох заплянаваных: гэта музычная, якая пройдзе ў лістападзе-сьнежні. Потым будуць яшчэ тэатральная і мастацкая».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Моц у тым, што ў цябе няма зброі». Як беларускія артысты і мастакі працягваюць сваю справу ў ПольшчыПрыём заявак на музычную арт-рэзыдэнцыю праходзіць да 28 кастрычніка. Арганізатары забясьпечаць удзельнікам бясплатнае пражываньне на час рэзыдэнцыі, праграму і актыўнасьці, пакрыюць кошт праезду да месца рэзыдэнцыі і харчаваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія музыкі Варшавы заснавалі Свабодны аркестар і зайгралі ў падтрымку гурту Irdorath. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Са студзеня па верасень у Беларусі адбылося больш за тысячу парушэньняў правоў дзеячоў культуры