Пра такія выпрабаваньні паведаміла выданьне Financial Times, чым, паводле Бі-Бі-Сі, выклікала занепакоенасьць у Вашынгтоне.
Прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Кітаю Чжао Ліцзян паведаміў 18 кастрычніка на брыфінгу для СМІ, што ў ліпені былі праведзены звычайныя выпрабаваньні для праверкі розных тыпаў тэхналёгій касьмічных караблёў шматразовага выкарыстаньня.
«Гэта не была ракета, гэта быў касьмічны карабель, — сказаў ён. — Гэта мае вялікае значэньне для зьніжэньня кошту выкарыстаньня касьмічных караблёў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уздым Кітаю спрыяе патэнцыйнай міжнароднай нестабільнасьці, — амэрыканскі генэралЧжао Ліцзян дадаў, што ў мінулым многія краіны праводзілі аналягічныя выпрабаваньні. На пытаньне, ці паведамленьне ў Financial Times, было памылковым, ён адказаў: «Так».
Выданьне Financial Times цытавала пяць неназваных крыніц, якія заявілі, што летам у Кітаі была запушчана гіпэргукавая ракета. «Выпрабаваньне паказала, што Кітай дасягнуў ашаламляльнага прагрэсу ў галіне гіпэргукавой зброі і прасунуўся значна далей, чым уяўлялі амэрыканскія чыноўнікі», — гаворыцца ў матэрыяле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: Расея мае супэрзброю. Трамп: расейцы скралі яе ў ЗША ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША прайшлі пасьпяховыя выпрабаваньні гіпэргукавой ракеты