Паводле праваабаронцаў, у канцы лета Сьледчы камітэт заявіў аб адмове праводзіць расьсьледаваньне катаваньняў у ізалятарах на Акрэсьціна ў жніўні 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дабяромся да кожнага». Сьледчы камітэт заявіў, што за пратэсты завялі 5 тысяч спраў. За сьмерці і катаваньні ніводнайУ большай частцы выпадкаў, вядомых праваабаронцам, ніхто не высьвятляў асобаў і не апытваў датычных да катаваньняў супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. Таксама не зьбіралі доказаў вінаватасьці пэўных асобаў у катаваньнях і іншых службовых злачынствах.
Праваабаронцы заявілі, што зьбіраюць сьведчаньні людзей пра катаваньні ці бесчалавечнае абыходжаньне з боку сілавікоў пасьля падзей жніўня 2020 году. А таксама копіі пастановаў Сьледчага камітэту аб адмове ў завядзеньні крымінальнай справы.
Паводле юрыста «Вясны» Паўла Сапелкі, колькасьць ахвяраў катаваньняў, якім адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы, дагэтуль дакладна не вядомая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогеры апублікавалі расьсьледаваньне аб катаваньнях людзей у Фрунзэнскім РУУС Менску і назвалі імёны вінаватых«Тут няма афіцыйных зьвестак, але гэта ня менш за 680 чалавек, якім адмовіў цэнтральны апарат Сьледчага камітэту. Ёсьць яшчэ шмат адмоваў у завядзеньні крымінальных спраў, якія выносілі іншыя тэрытарыяльныя падразьдзяленьні Сьледчага камітэту», — кажа праваабаронца.
На перакананьне Паўла Сапелкі, калі не абскардзіць гэтых пастаноў, то «дакладна нічога ня будзе». Таму ідэя «Вясны» якраз у тым, каб менавіта абскардзіць і паказаць сваю нязгоду.
«Для тых, хто са зразумелых і вельмі сур’ёзных прычынаў ня можа ці ня хоча абскардзіць гэтую пастанову, асьцерагаецца абскардзіць, ёсьць варыянт проста атрымаць гэту пастанову, захаваць яе для сябе, падзяліцца пры магчымасьці з праваабаронцамі, — кажа Павел Сапелка. — Трэба захаваць гэта для будучыні, для таго расьсьледаваньня, якое калі-небудзь пазьней можа быць праведзена адносна вінаватых».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт Менску пра гвалт: Сілавікі спынялі «супрацьпраўныя дзеяньні», а пабітыя грамадзяне «піярыліся»Паводле Паўла Сапелкі, цяпер дастаткова мэханізмаў, якія спрабуюць задзейнічаць праваабаронцы дзеля таго, каб не пакінуць беспакаранымі злачынствы супраць палітычных праціўнікаў рэжыму, супраць тых, хто зьведаў катаваньні і жорсткае абыходжаньне.
«Вясьне» літаральна з 12 жніўня мінулага году пачалі зьбіраць доказы парушэньняў правоў чалавека і злачынстваў супраць чалавечнасьці.
«Гэтая праца не спыняецца дагэтуль. „Вясна“ аказвае дапамогу мэханізмам ААН у зборы дадзеных, сьведчаньняў, доказаў злачынстваў супраць чалавечнасьці. Тое, што цяпер гаворыцца пра вынікі праверкі, гэта толькі адзін са складнікаў гэтай дзейнасьці», — кажа праваабаронца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўрапарлямэнце прапанавалі паставіць Лукашэнку перад міжнародным трыбуналамЧаста ўлады, замест таго каб расьсьледаваць катаваньні і жорсткае абыходжаньне, пачынаюць рэпрэсіі супраць саміх аўтараў такіх заяў.
«Таму для тых, хто асьцерагаецца, ёсьць бясьпечныя мэханізмы збору зьвестак пра тое, што зь імі адбылося», — падсумоўвае Павал Сапелка.