Як пацьвердзілі Свабодзе, амбасадар Францыі Нiкаля дэ Лякост 17 кастрычніка быў вымушаны пакінуць Менск.
У амбасадзе паведамілі, што пасол зьехаў на патрабаваньне МЗС Беларусі. Ён разьвітаўся з калектывам амбасады і запісаў відэазварот да беларускага народу, які будзе апублікаваны заўтра.
Амбасадар у 2020 годзе перадаў міністру замежных спраў Беларусі Ўладзімеру Макею копіі даверчых грамат і ўхіляўся ад кантактаў з Лукашэнкам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад Дзьвіны да Сэны: 10 фактаў пра беларуска-францускія адносіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Францыі: «Наша краіна вітала б рашэньне Беларусі аб пераглядзе заканадаўчай базы па сьмяротным пакараньні» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыняў даверчыя лісты 6 замежных амбасадараў. Краін Эўразьвязу і ЗША сярод іх няма