У Беларусі зноў зарэгістравалі рэкордную колькасьць новых хворых на COVID-19

За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2073 пацыентаў пацьвердзіўся COVID-19.

Памерлі 16 чалавек.

За ўвесь час афіцыйна ў Беларусі

  • захварэлі на COVID-19 567 938 чалавек,
  • ачунялі 541 155,
  • памерлі 4369.

Папярэдні рэкорд колькасьці новых хворых быў 13 кастрычніка — 2060 чалавек.

Zerkalo.io паведаміла, што атрымала доступ да базаў новых хворых у Менску і Віцебску. Калі верыць пададзеным там лічбам, то можна зрабіць выснову, што ў афіцыйную статыстыку трапляе прыблізна ўтрая менш выпадкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памнажаем афіцыйную статыстыку на тры? Да журналістаў трапіла яшчэ адна база хворых на COVID
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр пачынальнік беларускага забаўляльнага бізнэсу Юры Данькоў. У яго быў каранавірус