Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памнажаем афіцыйную статыстыку на тры? Да журналістаў трапіла яшчэ адна база хворых на COVID


Журналісты Zerkalo.io атрымалі ад свайго чытача базу пацьверджаных выпадкаў каранавірусу ў Віцебску.

Зьвесткі ў яе траплялі зь Віцебску і раённых цэнтраў. Zerkalo.io сьцьвярджае, што сапраўднасьць базы пацьвердзілі некалькі пазначаных у ёй пацыентаў.

Паводле яе, толькі ў Віцебску на пазамінулым тыдні — з 27 верасьня да 3 кастрычніка — рэгістравалі ў сярэднім 759 выпадкаў COVID-19 на дзень.

У той жа тыдзень па ўсёй краіне сярэдняя колькасьць новых выпадкаў была 1973.

Калі верыць абедзьвюм лічбам, то гэта 39% новых выпадкаў ад усёй краіны.

У Віцебскай вобласьці жыве каля 12% насельніцтва краіны.

За месяц у Віцебску колькасьць станоўчых вынікаў тэстаў вырасла ў 3,6 раза.

Хварэюць у асноўным людзі сярэдняга і пажылога веку, але ёсьць у сьпісе і дзеці, у тым ліку некалькі дзясяткаў немаўлят.

У 6% выяўленых выпадкаў мэдыкі адразу ж ставілі дыягназ «пнэўманія».

12 красавіка Zerkalo.io расказала пра такую ж базу зьвестак у Менску. Паводле яе, за 12 дзён у сталіцы зарэгістравалі амаль столькі ж выпадкаў, колькі Міністэрства аховы здароўя давала для ўсёй Беларусі.

У некаторыя дні колькасьць выпадкаў у Менску была большая за 3 тысячы, тады як у афіцыйнай статыстыцы максымальная колькасьць не перавышала на той час 1998.

Калі дапусьціць, што віцебскія лічбы адлюстроўваюць сытуацыю ва ўсёй вобласьці і што падобныя лічбы і ў іншых абласьцях, то ў цэлым па краіне колькасьць новых выпадкаў можа быць прыблізна ўтрая большай, чым у афіцыйнай статыстыцы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG