У Міністэрстве юстыцыі адшукалі норму закону, паводле якой змогуць караць беларусаў у базавых велічынях за адсутнасьць маскі ў грамадзкіх месцах:
- для фізычных асобаў — штраф да 30 БВ (цяпер 870 рублёў)
- для ІП — штраф да 200 БВ (цяпер 5800 рублёў)
- для юрыдычных асобаў — штраф да 500 БВ (цяпер 11 600 рублёў).
Глядзім, колькі трэба штрафаў, каб пакрыць розныя даўгі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі вызначылі памеры штрафаў за адсутнасьць маскіДэфіцыт бюджэту — 7 мільёнаў штрафаў
Дэфіцыт бюджэту Беларусі на 2021 год на сёньня — больш за 6 мільярдаў рублёў. Гэта 6,9 мільёна штрафаў для фізычных асобаў за адсутнасьць маскі.
На пакрыцьцё дэфіцыту спатрэбіцца 1 мільён штрафаў ад ІП, або 523 тысячы штрафаў ад юрыдычных асобаў.
Зьнешні доўг — 51 мільён штрафаў
Зьнешні доўг Беларусі — 18,2 мільярда даляраў. Каб пакрыць яго, спатрэбіцца 51 мільён штрафаў за маскі, то бок кожнага беларуса трэба будзе аштрафаваць больш як 5 разоў.
Каб пакрыць дзяржаўны доўг, трэба 7 мільёнаў штрафаў для ІП, іх у краіне 296 тысяч — па 23 штрафы на кожнае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чыноўнікі масава ігнаруюць патрабаваньне абавязкова насіць маскі ў грамадзкіх месцахДаўгі аграрыяў — 10 мільёнаў штрафаў
Доўг усіх арганізацый сельскай гаспадаркі Беларусі на 2021 год — 8,9 мільярда рублёў. Каб яго пакрыць, трэба 10 мільёнаў штрафаў за адсутнасьць маскі.
Даўгі сельскай гаспадаркі — гэта 1,5 мільёна штрафаў для ІП і 767 тысяч штрафаў для юрыдычных асобаў.
Даўгі жлобінскага БМЗ — 3,7 мільёна штрафаў
Беларускі мэталюргічны камбінат — адно з самых закрэдытаваных прадпрыемстваў Беларусі. Крэдыты як кароткатэрміновыя, так і доўгатэрміновыя на сёньня складаюць 3,2 мільярда рублёў.
Гэта 3,7 мільёна штрафаў для фізычных асобаў за адсутнасьць маскі, 557 тысяч штрафаў для ІП, або 278 тысяч штрафаў для юрыдычных асобаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі б людзі бачылі рэальную статыстыку, ставіліся б сур’ёзьней». Як каранавірус атакаваў інвалідаў, пэнсіянэраў і цяжарныхДаўгі сталічнага МТЗ — 1,4 мільёна штрафаў
Кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя даўгі Менскага трактарнага заводу — 1,2 мільярда рублёў.
Гэта 1,2 мільёна штрафаў за маскі для звычайных людзей, 215 тысяч штрафаў для ІП, або 107 тысяч штрафаў для юрыдычных асобаў.