Рэгіянальны дырэктар САЗ Ганс Клюге на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам выказаў жаданьне бачыць краіну сярод удзельнікаў мэханізму COVAX па разьмеркаваньні вакцын ад каранавірусу.
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) разьлічвае на далучэньне Беларусі да міжнароднай праграмы роўнага доступу да лекавых прэпаратаў COVAX. Пра гэта дырэктар эўрапейскага бюро Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя САЗ Ганс Клюге заявіў журналістам пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у чацьвер, 14 кастрычніка.
«Я згадаў на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы. Мне б вельмі хацелася, каб Беларусь далучылася да ініцыятывы», — прыводзіць словы Клюге БелТА.
Прадстаўнік САЗ асабліва падкрэсьліў, што важна, каб жыхарам былі даступныя розныя вакцыны ад COVID-19. На думку Клюге, такі крок «забясьпечыць дадатковы давер з боку насельніцтва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Факты на стол. Пяць фэйкаў пра каранавірус і вакцынацыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявілася інтэрактыўная мапа пунктаў вакцынацыі ў Беларусі