14 кастрычніка — Дзень маці. Што жадаюць сваім матулям дзеці, якія ня могуць быць цяпер разам зь імі?
4-гадовая Насьця і 6-гадовы Іван Канавалавы цяпер жывуць у Варшаве з бабуляй. Іх маці Антаніна Канавалава разам з бацькам у турме.
Сын зьняволенай выкладчыцы БДУІР Вольгі Філатчанкавай Іван амаль год жыве бяз мамы. Яе судзілі па справе студэнтаў.
Сын праваабаронцы Тацяны Гацура-Яворскай Даніла ня можа быць разам з маці. Увесну іх з бацькам выслалі пад пагрозай дэпартацыі ва Ўкраіну за дзень да вызваленьня Тацяны з СІЗА. Тацяна Гацура-Яворская дагэтуль праходзіць падазраванай па крымінальнай справе і мае падпіску аб нявыезьдзе зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Самаму малодшаму 4 гады. Хто яны — шматдзетныя маці, якіх перасьледуюць у Беларусі «за палітыку»? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стартавала акцыя для падтрымкі маці палітвязьняў да Дня маці ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нашу сям’ю разьдзялілі». Інтэрвію з праваабаронцамі Тацянай Гацурай-Яворскай і Ўладзімерам Яворскім. ВІДЭА