13 кастрычніка блогер абвясьціў пра запуск сайту свайго новага праекту. У прадмове ён напісаў, што сайт неўзабаве могуць заблякаваць цяперашнія ўлады. Так і сталася.
Пры спробе зайсьці на сайт праекту «МотолькоПомоги» празь беларускі IP-адрас зьяўляецца паведамленьне пра блякаваньне рэсурсу паводле рашэньня Міністэрства інфармацыі.
Антон Матолька так адрэагаваў на блякаваньне:
«А зрэшты — нічога новага. Менш за суткі! Мы заклікаем вас карыстацца VPN на пастаяннай аснове. Так вы зможаце чытаць ня толькі наш сайт, але і дзясяткі іншых заблякаваных незалежных выданьняў. Жыве Беларусь!»
Праект «МотолькоПомоги» стаў адным з найпапулярнейшых каналаў беларускага сэгмэнту Telegram, ён піша пра злоўжываньні чыноўнікаў, адсутнасьць парадку на вуліцах, парушэньні выбарчага заканадаўства і многае іншае. Сайт жа быў створаны для публікацыі вялікіх расьсьледаваньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогер Матолька адкрыў свой сайт, каб публікаваць вялікія матэрыялы і расьсьледаваньні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заблякавалі сайт Hrodna.life