Кожны ахвотны можа выбраць букет для маці палітзьняволенага і аплаціць яго онлайн.
Фонд «Страна для жизни» абвясьціў акцыю «Кветкі для маці, чый сын за кратамі». Беларусам прапануюць набыць букет кветак для жанчын, чые дзеці ў зьняволеньні.
«Фонд „Страна для жизни“ штомесяц падтрымлівае сем’і рознымі спосабамі: фінансава, прадуктамі харчаваньня, перадачамі, інфармацыйна і маральна. А напярэдадні Дня маці настаў час падтрымаць больш за 200 маці палітвязьняў — дарэчы, частка зь іх ужо атрымала свае букеты дзякуючы вам», — напісаў фонд.
Букеты можна выбраць і аплаціць на інтэрнэт-старонцы фонду.
Па стане на 11 кастрычніка ў Беларусі прызнаны палітычным вязьнем 801 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў 11 кастрычніка: Івашын выйшаў з карцару, Васілевіч ня ведае абвінаваўчага артыкулу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусы ў Канадзе дапамагаюць радзіме