Тайвань працягне ўмацоўваць сваю абарону, заявіла 10 красавіка прэзыдэнтка Тайваню Цай Інвэнь, выступаючы на мітынгу з нагоды Нацыянальнага дня Тайваню. Паводле яе шлях разьвіцьця, прапанаваны Пэкінам, не зьвязаны ні з свабодай, ні з дэмакратыяй для народу Тайваню.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Кітай лічыць Тайвань часткай сваёй тэрыторыі. Невялікая паводле тэрыторыі астраўная дзяржава з насельніцтвам 23 мільёны чалавек адчувае штораз большы палітычны і вайсковы ціск з боку Пэкіну. Часткай гэтага ціску сталі неаднаразовыя ўварваньні кітайскіх вайскова-паветраных сілаў у зону супрацьпаветранай абароны Тайваню.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін 9 кастрычніка паабяцаў ажыцьцявіць «мірнае ўзьяднаньне» з Тайванем, не згадаўшы пра верагоднасьць ужываньні сілы. Улады Тайваню заявілі, што вызначаць будучыню востраву можа толькі народ Тайваню.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскі адмірал: Кітай можа пайсьці на захоп Тайваню ў наступныя шэсьць гадоў- Кітай прапанаваў Тайваню мадэль аўтаноміі паводле прынцыпу «адна краіна – дзьве сыстэмы». Падобная сыстэма дзейнічае ў адносінах паміж КНР і Ганконгам. Але ўсе асноўныя тайваньскія партыі адкінулі гэтую мадэль, асабліва пасьля рэпрэсій Кітаю ў Ганконгу.
- Канцылярыя Дзяржаўнай рады КНР у справах Тайваню назвала нядзельную прамову Цай Інвэнь «выступам у абарону незалежнасьці Тайваню, які справакаваў канфрантацыю, разарваў гісторыю і сказіў факты».