Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Швэдзкай акадэміі.
Абдулразак Гурна нарадзіўся на востраве Занзыбар у 1948 годзе ў сям’і мусульман арабскага паходжаньня. У 1968 годзе, у сувязі з антыарабскімі настроямі на Занзыбары, пераехаў у Вялікую Брытанію, дзе працягнуў навучаньне. З 1980 па 1982 год чытаў лекцыі ва ўнівэрсытэце ў Нігерыі. Цяпер у званьні прафэсара ўзначальвае асьпірантуру на катэдры ангельскай мовы ў Кенцкім унівэрсытэце.
Піша на ангельскай мове. Аўтар раманаў:
- Memory of Departure (1987),
- Pilgrims Way (1988),
- Dottie (1990),
- Paradise (1994),
- Admiring Silence (1996),
- By the Sea (2001),
- Desertion (2005),
- The Last Gift (2011),
- Gravel Heart (2017),
- Afterlives (2020).
Летась літаратурнага Нобэля атрымала амэрыканская паэтка Луіза Глюк, а ў 2019 годзе ляўрэатамі абвясьцілі Вольгу Такарчук з Польшчы (за 2018 год) і Пэтэра Гандке з Аўстрыі (за 2019 год).
У 2015 годзе Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры атрымала беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч. Прэмія была прысуджаная «за поліфанічныя творы, помнік пакутам і мужнасьці ў наш час».
Першую Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры прысудзілі ў 1901 годзе францускаму паэту Сюлі Прудому.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмію Нобэля ў хіміі прысудзілі за «разьвіцьцё асымэтрычнага арганакаталізу» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы прысудзілі за вывучэньне клімату ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нобэлеўскую прэмію 2021 году ў мэдыцыне далі за за адкрыцьцё рэцэптараў тэмпэратуры і дотыку