Ядзерная ўстаноўка знаходзілася ў бясьпечным рэжыме, але электрычныя часткі рэактара выйшлі са строю, удакладніў на прэс-канфэрэнцыі кансультант Дзяржатамнагляду Алег Собалеў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы энэргаблёк БелАЭС зноў уключаны ў сетку«Прыпыненьне было выклікана спрацоўваньнем аварыйнай абароны генэратара, гэта значыць, не было зьвязана з рэактарам. Натуральна, як толькі генэратар спыніўся, магутнасьць рэактарнай устаноўкі была зьніжана да мінімальна кантраляванага ўзроўню», — падкрэсьліў прадстаўнік ведамства.
На ядзернай і радыяцыйнай бясьпецы інцыдэнт не адбіўся, закранута была толькі электрычная частка.
Спэцыялісты шукалі дэфэкт, з прычыны якога спрацавала аўтаматыка. Паломка ліквідоўвалася разам з расейскім бокам.
4 кастрычніка першы энэргаблёк зноў уключылі ў сетку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Трэба будзе — пабудуем і другую АЭС»Праз розныя няспраўнасьці АЭС у Астраўцы ўжо неаднаразова прымусова спынялася. Тым часам улады заяўляюць, што гатовыя будаваць яшчэ адну атамную электрастанцыю.