Зборная Беларусі 8 і 11 кастрычніка сустрэнецца ў адборавых матчах да чэмпіянату сьвету з камандамі Эстоніі і Чэхіі. Але выходзіць на сустрэчы давядзецца без галоўнага трэнэра і двух яго памочнікаў, а ў каманду тэрмінова выклікалі 9 новых футбалістаў.
Галоўны трэнэр беларускай зборнай Георгі Кандрацьеў і два ягоныя памочнікі, Аляксандар Суліма і Дзьмітры Раўнейка, атрымалі станоўчыя вынікі тэстаў на наяўнасьць COVID-19, а таму на матчах іх ня будзе.
Адразу 9 футбалістаў вывелі са складу каманды напярэдадні матчаў: гэта Сяргей Паліцевіч, Раман Юзапчук, Арцём Рахманаў, Арцём Канцавы, Дзяніс Грачыха, Аляксандар Сачыўка, Мікіта Корзун, Мікалай Золатаў і Максім Швяцоў. Паводле інфармацыі, атрыманай «Трыбунай», толькі ў Швяцова пры гэтым падазрэньне на каранавірус, у іншых афіцыйная фармулёўка непрыезду ў зборную — траўмы.
На замену ім выклікалі іншых гульцоў, у тым ліку тых, хто за зборную раней не выступаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цяпер «адпачываць на полі» можна ня больш чым за $3200. Лукашэнка ўзяўся за заробкі футбалістаўКіраваць нацыянальнай зборнай у наступных матчах будзе Алег Радушка — адзіны з трэнэрскага штабу, хто ня хворы на каранавірус.
8 траўня беларусы пасьля пяці прагуляных матчаў запар будуць спрабаваць набраць пункты ў Таліне з камандай Эстоніі. 11 траўня беларусы сустрэнуцца з камандай Чэхіі на стадыёне ў Казані, дзе вымушаныя гуляць праз санкцыі супраць Лукашэнкі і атачэньня, што ўскладняе прыезд замежных зборных у Беларусь.
Акрамя таго, неўзабаве рыхтуецца справаздача Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, у якім арганізацыя абяцае расказаць пра грубыя парушэньні статутаў Міжнароднай фэдэрацыі футболу (ФІФА) і Эўрапейскай фэдэрацыі футбольных асацыяцый (УЭФА) з боку кіраўніцтва Асацыяцыі Беларуская фэдэрацыя футболу (АБФФ).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прафэсійныя функцыянэры замест «агітатараў за Лукашэнку». Апейкін — пра адстаўку Баскава і навучаньне спартовых мэнэджараўСправы зборнай Беларусі ў кваліфікацыйнай групе да чэмпіянату сьвету выглядаюць ня лепшым чынам. У 5 праведзеных у групе сустрэчах зборная перамагла толькі ў адной і ў чатырох матчах саступіла. Дзеля захаваньня шанцаў на выхад на ўсясьветнае першынство беларусы мусяць перамагаць і Эстонію, і Чэхію. Узначальвае турнірную табліцу зборная Бэльгіі, якая і дома, і ў гасьцях перамагла беларусаў, прычым у адным з матчаў зрабіла гэта зь лікам 8:0.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Асацыяцыі футбалістаў Беларусі вымушана пакінуў краіну