«Мы зрабілі неабходную праектную дакумэнтацыю, усталявалі сыстэму крокваў і накрылі базыліку часовым дахам,— расказаў пробашч будслаўскай парафіі Дзьмітры Дубовік сайту Catholic.by. — Новыя кроквы — гэта мэталічныя фэрмы, якія ня толькі нясуць дах, а і зьяўляюцца сьцяжкамі для скляпеньняў у верхняй частцы будынку. Папярэднія, з дрэва, такой дадатковай функцыі не выконвалі, проста абапіраліся на сцены. Акрамя таго, мэталічныя фэрмы даюць магчымасьць зьменшыць колькасьць матэрыялу, што аблягчыла агульную вагу канструкцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У будслаўскім касьцёле скончылі працы па ўмацаваньні купала. ФатафактПаводле сьвятара, для меднага даху, які вельмі дорага каштуе, спатрэбіцца таксама драўлянае акратаваньне, і ўжо на яго будзе насьцілацца чарнавы дах і медзь. Пакуль задачай было накрыць скляпеньне, якое пацярпела ад вады падчас тушэньня пажару і сёлетніх дажджоў.
«Спадзяюся, што да ўрачыстасьці Ўсіх Сьвятых мы пачнем маліцца ў касьцёле. Ужо нават унесьлі ўсярэдзіну частку лавак. Пад купалам базылікі застаецца свабоднае месца, таму што гэта адзіная зона, якая пакуль выклікае занепакоенасьць. Але там зроблена адмысловая канструкцыя з мэталу і дрэва, якая яго надзейна страхуе», — патлумачыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арцыбіскуп Кандрусевіч у Будславе: «З табой, Марыя, пабудуем новую Беларусь!»Ксёндз Дзьмітры Дубовік шчыра падзякаваў ахвярадаўцам, валянтэрам, а таксама будаўнікам, якія працуюць вахтавым мэтадам без выходных.