У Коўне пачаўся ІХ Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі. ФОТА

Праграмка ІХ Міжнароднага кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі

Форум будзе працаваць з 1 па 3 кастрычніка ў Ковенскім унівэрсытэце Вітаўта Вялікага.

Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі ўжо дзявяты раз у сваёй гісторыі сабраў навукоўцаў, журналістаў, грамадзкіх дзеячаў і студэнтаў з розных краін сьвету.

Імпрэза традыцыйна ладзіцца за межамі Беларусі. У 2018 годзе была спроба сабрацца ў краіне, але яна аказалася бясплённай.

Гэта пляцоўка для прэзэнтацыі дасьледаваньняў навукоўцаў і экспэртаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сфэрах, а таксама для абмеркаваньня грамадзкіх праектаў, абмену ідэямі і думкамі.

Паводле арганізатараў, Кангрэс створаны для лепшага разуменьня Беларусі ў сьвеце, а таксама грамадзка-палітычных працэсаў, якія маюць месца на цяперашнім гістарычным адрэзку.

Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі. Выступае Андрэй Казакевіч.

Падчас 12 панэльных дыскусій удзельнікі абмяркуюць міжнародныя адносіны і палітыку, грамадзтва, эканоміку, гендэрныя дасьледаваньні, мэдыя, адукацыю і навуку, гісторыю, літаратуру і культуру.