Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прагаласавала за стварэньне сталага органа па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Пра гэта паведаміў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
За рашэньне было пададзена 58 галасоў «за», «супраць» — 15.
- У чэрвені падчас дэбатаў «Сытуацыя ў Беларусі: пагроза для ўсёй Эўропы», якія правяла ў Страсбуры Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы, украінскі дэпутат Дзьмітры Наталуха прапанаваў стварыць у ПАРЭ спэцыяльную рабочую групу, якой будзе даручаны маніторынг становішча з правамі чалавека ў Беларусі. І адзначыў, што сытуацыя з самалётам Ryanair зьяўляецца парушэньнем Чыкаскай канвэнцыі, а гэта падстава для таго, каб разглядаць дзеяньні беларускіх уладаў як пірацтва.
- Днямі на сэсіі ПАРЭ ў Страсбуры выступіла Тацяна Хоміч, сястра Марыі Калесьнікавай. Калесьнікаву абвясьцілі ляўрэаткай прэміі імя Вацлава Гавэла за 2021 год.