Як дадаў чыноўнік, гібрыдная атака на Беларусь прымае новыя формы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сына старшыні Палаты прадстаўнікоў са згоды Лукашэнкі прызначылі дырэктарам кампаніі МТС«Прыкрываючыся крывадушнымі лёзунгамі аб дэмакратыі, Захад нарошчвае палітычны, эканамічны, ваенны і інфармацыйны ціск. Дэманструючы поўнае грэбаваньне міжнародным правам, у ход ідуць абвінавачаньні ў стварэньні міграцыйнага крызісу, на надуманых падставах раскручваюцца чарговыя віткі санкцыйнай палітыкі. Разьлік просты: эканамічна задушыць краіну, выклікаць сацыяльную незадаволенасьць і на гэтай хвалі ажыцьцявіць новую спробу дзяржперавароту», — гаворыцца ў ягоным камэнтары.
Па словах Андрэйчанкі, менавіта дзеля гэтага заахвочваецца экстрэмісцкая і тэрарыстычная дзейнасьць рознага кшталту апазыцыйных групаў. А нядаўняе забойства супрацоўніка КДБ — наўпроставае сьведчаньне нацэленасьці апанэнтаў на падрыў грамадзянскага міру і грамадзкай бясьпекі, зрабіў ён выснову.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Палату прадстаўнікоў унесьлі законапраект пра крымінальную адказнасьць за заклікі да санкцыйУладзімер Андрэйчанка праанансаваў, што на восеньскай сэсіі дэпутаты прымуць закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь.