Упершыню ў гісторыі краіны гэтую пасаду заняла жанчына, перадае DW.
Праз два тыдні пасьля роспуску папярэдняга ўрада Саід даручыў Рамдан «як мага хутчэй» сфармаваць новы кабінэт, гаворыцца ў заяве офісу кіраўніка дзяржавы, апублікаванай у сераду, 29 верасьня.
Зьвяртаючыся да новага прэм’ера, Каіс Саід папрасіў прадставіць прапановы па складзе ўраду «ў наступныя гадзіны або дні». Ён адзначыў, што галоўная задача будучага ўраду — «пакласьці канец карупцыі і хаосу, якія распаўсюдзіліся ў многіх дзяржаўных установах». Пры гэтым прэзыдэнт назваў вылучэньне Рамдан на пасаду прэм’ер-міністра «вялікім гонарам для Тунісу і туніскіх жанчын».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайскоўцы занялі будынак ураду ТунісуДа прызначэньня на пасаду прэм’ера Рамадан кіравала рэалізацыяй праекту рэформы вышэйшай адукацыі ў Тунісе, а таксама працавала на кіроўных пасадах у Міністэрстве адукацыі, піша агенцтва AFP.
Урадавы крызіс у Тунісе
25 ліпеня Каіс Саід абвясьціў аб прыпыненьні працы парлямэнту — спачатку на 30 дзён, пазбавіўшы дэпутатаў імунітэту, і адправіў у адстаўку прэм’ер-міністра Хішама Машышы, міністра абароны Брахіма Бэртаджы, а таксама в. а. міністра юстыцыі Хасну бен Слімані. Сьпікер парлямэнту і лідэр кіроўнай партыі «Ан-Нахда» («Адраджэньне») Рашыд Ганнушы ў адказ заявіў аб «перавароце» і заклікаў жыхароў Тунісу да пратэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Тунісу абвясьціў аб прыпыненьні працы парлямэнту на 30 дзёнТысячы пратэстоўцаў выйшлі на вуліцы буйных гарадоў Тунісу 25 ліпеня. Яны выступалі супраць палітыкі кіроўнай партыі, патрабавалі роспуску парлямэнту, зьмены палітычнага рэжыму, а таксама прыцягненьня да адказнасьці тых, хто, на іх думку, вінаваты ў правалах у барацьбе з пандэміяй COVID-19. Падобныя выступы прайшлі ў гэты дзень у сталіцы краіны — Тунісе, — а таксама ў Гафсе, Кайруане, Манастыры, Сусе і Таўзары.
На гэтым фоне Каіс Саід звольніў некалькі высокапастаўленых супрацоўнікаў ураду. У той жа час цэлы шэраг праціўнікаў і крытыкаў прэзыдэнта затрымалі або зьмясьцілі пад хатні арышт.