Паводле «Белсату», мужчыну затрымалі ў пачатку верасьня за нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг на бальконе.
Спачатку яго зьмясцілі ў ІЧУ на завулку Акрэсьціна ў Менску, а празь дзевяць дзён, калі зьняволенаму стала кепска, накіравалі ў лякарню. Аднак стан пацыента імкліва пагаршаўся, ён памёр і на мінулым тыдні пахаваны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мужчына пасьля 10 дзён у ізалятары выйшаў з каранавірусам і неўзабаве памёрГэта ня першы падобны выпадак у Беларусі за апошні час. 12 лістапада 2020 году ў Асіповічах затрымалі і асудзілі на 10 сутак 57-гадовага Сяргея Шчацінку. Паводле інфармацыі сваякоў, у ізалятары ён заразіўся на каранавірус і памёр празь месяц, 11 сьнежня 2020 году.
Памёр у шклоўскай калёніі грамадзкі актывіст палітвязень Вітольд Ашурак — родным паведамілі пра сьмерць нібыта ад спыненьня сэрца 21 траўня. У пачатку году закрыты суд у Лідзе пакараў яго 5 гадамі зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Родным памерлага палітвязьня Ашурка вярнулі ягоныя рэчы. Сярод іх няма турэмнага дзёньнікаПравабаронцы не выключаюць, што рэальная колькасьць памерлых за кратамі большая, але іхныя сваякі ня хочуць лішняй агалоскі, каб не нашкодзіць жывым.