Некалькі чалавек з «Гродна Азот» выпусьцілі, але 13 чалавек затрымалі і зьмясьцілі ў СІЗА КДБ і гомельскае СІЗА № 3. Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, іх затрымалі ў межах артыкулу 356 (здрада дзяржаве), піша «Вясна».
Санкцыя ў гэтым артыкуле прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
26 верасьня на дзяржаўным тэлевізійным канале АНТ выйшаў сюжэт пра затрыманых рабочых. У этэры заявілі, што 21 верасьня арганізацыю «Рабочы рух» прызналі экстрэмісцкай, і назвалі лічбу ў 13 затрыманых чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рабочы рух»: У Расеі затрымалі і перадалі КДБ Беларусі былога юрысконсульта ААТ «Нафтан»Папярэдне вядома, што ўсім ставіцца ў віну арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве). Таксама па АНТ паведамілі пра крымінальную справу за «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня» (арт. 361-1 КК). У адносінах да некаторых рабочых ідзе гаворка таксама пра іншыя артыкулы, напрыклад арт. 357 («змова або іншыя дзеяньні, зьдзейсьненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»).
Затрыманыя рабочыя:
- Сяргей Шэлест, былы апаратчык цэху «Аміяк-3», СІЗА КДБ;
- Андрэй Пагерыла, былы сьлесар-рамонтнік цэху «Аміяк-3», СІЗА КДБ;
- Уладзімер Жураўка, былы апэратар ДПУ цэху «Аміяк-3», СІЗА КДБ;
- Андрэй Башан, супрацоўнік цэху «Аміяк-3», СІЗА КДБ;
- Валянцін Цераневіч, памочнік майстра на заводзе «Хімвалакно» (які ўваходзіць у склад «Гродна Азоту»), намесьнік старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу «Гродна Азоту»;
- Вадзім Яфіменка, супрацоўнік «Хімвалакно»;
- Дзьмітры Елісееў, супрацоўнік БМЗ, гомельскае СІЗА № 3;
- Сьвятлана Зыль, былая супрацоўніца БМЗ, гомельскае СІЗА № 3;
- Аляксандар Гашнікаў, супрацоўнік БМЗ, СІЗА КДБ;
- Сяргей Дзюба, БЧ, СІЗА КДБ;
- Максім Саковіч, старшы энэргадыспэтчар БЧ, СІЗА КДБ;
- Ганна Аблаб, БЧ, СІЗА КДБ;
- Аляксандар Капшуля, былы юрысконсульт ААТ «Нафтан», заводу «Палімір», СІЗА КДБ.
Праваабаронцы зазначаюць, што прыведзены сьпіс можа быць няпоўным. Магчыма, пакуль невядома пра іншыя затрыманьні ці вызваленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страйк павінен пачацца восеньню. Ён можа стаць пачаткам пляну «Перамога», — Дылеўскі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Завезьлі ў «амэрыканку», прынялі перадачы. Што вядома пра затрыманых супрацоўнікаў «Гродна Азоту»