Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рабочы рух»: У Расеі затрымалі і перадалі КДБ Беларусі былога юрысконсульта ААТ «Нафтан»


Завод «Палімір», які належыць таварыству «Нафтан».
Завод «Палімір», які належыць таварыству «Нафтан».

На тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі затрымалі былога юрысконсульта ААТ «Нафтан», заводу «Палімір» Аляксандра Капшуля.

Як паведамляе «Рабочы рух», прычын затрыманьняў не патлумачылі і Аляксандра ў экстраным парадку перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія таемна вывезьлі яго ў Менск з памежнага пераходу Расея / Украіна «Троебортное».

Паводле тэлеграм-каналу «Рабочага руху», цяпер Аляксандар Кушаль знаходзіцца ў СІЗА КДБ, у яго зламаная нага і пашкоджаная рука.

Ён пачаў страйк яшчэ ў 2020 годзе і прадстаўляў сяброў незалежнага прафсаюза БНП і іншых незаконна звольненых калегаў у судах супраць наймальніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG