На думку кіраўніка ведамства, заходнія санкцыі — ня што іншае, як барацьба за рынкі. Маўляў, краіны-канкурэнты ўдарылі па прадпрыемствах, якія прайшлі мадэрнізацыю і сталі канкурэнтаздольнымі: «Амкадор», БелАЗ, МАЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даўгі на 1,2 мільярда. Што зь БелАЗам, супраць якога ўвялі санкцыі«БелАЗ моцна завязаны на рухавікі ўнутранага згараньня, якія вырабляюць ЗША. Сёньня ёсьць абмежаваньні ў іх пастаўцы. Але мы ўжо катаем кар’ерныя самазвалы, якія працуюць на іншых энэргетычных сродках. Гэта і газавыя рухавікі з Расеі, і акумулятарныя батарэі вытворчасьці Кітая і Карэі. Вельмі важна, каб гэтыя элемэнты ў найбліжэйшы час вырабляліся ў нашай краіне. Каб так званая залежнасьць ад эўрапейскіх краін была як мага меншай», — заявіў міністар у эфіры БТ.
Пры гэтым ён не назваў, пра якія менавіта мадэлі гаворка. У траўні кіраўніцтва жодзінскага заводу паведаміла пра запуск сэрыйнай вытворчасьці 136-тоннага самазвалу БелАЗ 7513-С з амэрыканскім газадызэльным рухавіком Cummins KTA50-C. А крыху раней адбыліся выпрабаваньні 45-тоннай машыны з газапоршневым рухавіком расейскай вытворчасьці. Пра тое, што расейскі рухавік здольны пацягнуць тэхніку ўтрая большай магутнасьці, не паведамлялася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАЗ і БелАЗ трапілі пад санкцыі. Колькі іх прадукцыі куплялі ў ЭЗСам чыноўнік прызнае, што праз санкцыі машынабудаўнічыя прадпрыемствы вымушаныя адмаўляцца ад высакаякасных камплектных частак і замяняць іх аналягамі.
«Так, ідзе замена камплектуючых. Я адразу скажу, што мы пераходзім, ну скажам, ад высакаякасных (я гэтага ня ўтойваю) эўрапейскіх камплектуючых на прадукцыю іншых вытворцаў. Гэта, зноў жа, найперш азіяцкія краіны — Кітай, Турэччына. Хтосьці страціў, хтосьці знойдзе. Няма сумненьняў, што ніводнае прадпрыемства ня спыніцца», — запэўніў Пётра Пархомчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканская Cummins спыніла супрацоўніцтва зь БелАЗам. Якія яшчэ кампаніі заблякавалі кантакты з заводам пасьля санкцыяўГэтым летам аб поўным спыненьні супрацоўніцтва з заводам БелАЗ абвясьціў брытанскі канцэрн Rolls-Royce, а ў пачатку верасьня амэрыканская кампанія Cummins пацьвердзіла, што не адпраўляе прадукцыі беларускаму прадпрыемству і яго дылерам. У чэрвені БелАЗ паведамляў пра пляны закупіць 12 рухавікоў на 5 млн даляраў.