Як паведамляе выданьне «Беларускія навіны», ESU, які прадстаўляе інтарэсы больш як 20 мільёнаў навучэнцаў ВНУ, патрабуе вызваліць усіх палітвязьняў-студэнтаў, узнавіць на вучобе незаконна адлічаных, аднавіць на працы звольненых выкладчыкаў і навукоўцаў. Акрамя гэтага, арганізацыя выказвае салідарнасьць са свабоднымі прафсаюзамі і Задзіночаньнем беларускіх студэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьля відэазвароту нас зрабілі ворагамі народу». Былая настаўніца расказвае пра ціск у школе пасьля выбараўESU нагадвае, што Беларусь абавязаная выконваць падпісаныя ёю дамовы зь Міжнароднай арганізацыяй працы і стандарты, дэкляраваныя ў рамках Балёнскага працэсу. Сярод іх — свабода самакіраваньня ва ўнівэрсытэтах, права на стварэньне прафэсійных саюзаў і свабода ад перасьледу за меркаваньні. Усё гэта ў Беларусі цяпер не выконваецца.
У сваім звароце Марціна Дарманін патрабуе пакласьці канец палітычнаму перасьледу студэнтаў, навукоўцаў і выкладчыкаў, а таксама ўступіць зь імі ў рэальны дыялёг.