Партыя «Единая Россия», сьведчаць папярэднія вынікі праведзеных 17–19 верасьня выбараў у Дзярждуму, захавае канстытуцыйную большасьць. Пасьля падліку больш як 85% бюлетэняў «Единая Россия» атрымлівае амаль 50 адсоткаў галасоў па партыйных сьпісах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Единая Россия» захоўвае ў Думе канстытуцыйную большасьцьГалоўны рэдактар і кіраўнік маркетынгавага аддзелу «Нашай нівы» Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко ўжо два месяцы адбылі ў СІЗА, іх ня вызвалілі. За гэты час Сьледчы камітэт ня змог скончыць расьсьледаваньне, таму меру стрыманьня падоўжылі яшчэ на месяц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволеным журналістам «Нашай нівы» і Tut.by падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартайПрэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) Рэнэ Фазэль прызнаў цёплую сустрэчу з Лукашэнкам у студзені 2021 году найбольшым правалам у сваёй кар'еры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фазэль пасьля публікацыі фота абдымкаў з Лукашэнкам некалькі дзён мусіў хаваццаМіністэрства замежных спраў Украіны лічыць незаконным асуджэньне на тры гады пазбаўленьня волі грамадзяніна Ўкраіны Міхайлы Феранца і патрабуе ад беларускіх уладаў тэрмінова яго вызваліць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чарговыя праявы антыўкраінскіх дзеяньняў». МЗС Украіны патрабуе вызваліць свайго грамадзяніна19 верасьня польскія памежнікі знайшлі 3 трупы мігрантаў на мяжы, беларускія паведамілі пра 1 знойдзены труп са свайго боку мяжы. Польскі бок кажа, што беларускія памежнікі не рэагавалі на апавяшчэньні пра цела на зямлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьмерці мігрантаў на беларуска-польскай мяжы. Што вядома на гэты часМатэвуш Маравецкі, кіраўнік польскага ўраду, заявіў 20 верасьня, што масавым наплывам мігрантаў, якія спрабуюць зь Беларусі нелегальна перасекчы мяжу Польшчы, кіруюць зь Менску і Масквы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Польшчы: Мігранцкі крызіс – гэта сцэнар, напісаны ў Менску і МасквеПадразьдзяленьні Ўзброеных сілаў Расеі, якія ўдзельнічалі ў вучэньнях «Захад-2021» у Беларусі, выпраўляюцца да месцаў пастаяннай дысьлякацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія вайскоўцы адбываюць дадому пасьля вучэньняў. Верталёты бачылі над МенскамМіністэрства здароўя афіцыйна прызнала чацьвёртую хвалю COVID-19 у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі пад хворых на каранавірус зарэзэрвавалі траціну ложкаў у шпіталяхЗ 20 па 30 верасьня фэстываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае зьзяньне» прадстаўляе сучасныя і вострасацыяльныя фільмы. Фэстываль адбудзецца сёмы раз — ужо другі раз ён пройдзе онлайн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сёньня пачынаецца кінафэстываль «Паўночнае зьзяньне». У праграме 5 беларускіх фільмаў