Пра «аптымізацыю ковідных надбавак» у эфіры тэлеканалу АНТ расказаў намесьнік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.
«Выплаты захоўваюцца, аднак з пэўнай карэкціроўкай — з улікам правапрымяняльнай практыкі і таго, што мы ўжо ажыцьцявілі пэўныя ахоўныя функцыі», — заявіў чыноўнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства аховы здароўя ня ўпэўненае, што ў Беларусі знойдзецца 100 тысяч ахвотных вакцынавацца PfizerʼамПа яго словах, гаворка найперш пра сродкі індывідуальнай засьцярогі, якімі «ў поўнай меры забясьпечаны мэдычны пэрсанал», а таксама вакцынацыю лекараў і пэрсаналу.
«Павінна быць рацыянальнае расходаваньне бюджэтных сродкаў. Самае галоўнае — прынцып справядлівасьці. У тых, хто працуе ў „чырвонай зоне“ з ковід-пацыентамі, гэтыя надбаўкі захаваюцца. Але з умовамі для рэаніматолягаў, анестэзіёлягяў і іншых: у залежнасьці ад колькасьці адпрацаванага часу. Іншымі словамі, толькі канкрэтна за пэрыяд прафэсійнай рызыкі», — растлумачыў Ігар Петрышэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі другі дзень запар фіксуюць рэкордную колькасьць хворых на каранавірусВіцэ-прэм’ер таксама паведаміў, што за ўвесь 2020 год на ліквідацыю наступстваў каранавірусу выдаткавана 562 мільёны рублёў, у студзені–жніўні сёлета — на 200 мільёнаў больш.