За мінулыя содні выявілі 1986 новых хворых на COVID-19. Гэта самая вялікая лічба за ўвесь час пандэміі.
17 верасьня было выяўлена на 7 чалавек меней.
Да 17 верасьня колькасьць новых хворых штодня была меншай, чым 13 сьнежня, каля выявілі 1975 выпадкаў заражэньня.
Колькасьць зафіксаваных сьмярцей хворых на COVID-19 таксама трымаецца на максымальным паказьніку — 13 чалавек.
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі
- 514 446 чалавек трапілі ў статыстыку хворых на COVID-19
- 501 659 пацыентаў ачунялі
- 3991 чалавек памёр.
Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у галіне мэдыцыны, паказьнікі маглі заніжацца ад 5 да 7 разоў.
14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе ў краіну чарговай, чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Месяцамі бяз душу, матрацаў, як паддосьледныя. Зьняволеная апісала цяперашнія ўмовы на Акрэсьціна