4 гады блогеру за абразу ўлады, чарговы рэкорд у афіцыйнай статыстыцы каранавірусу. Найважнейшае за 17 верасьня

 Акцыя памяці Рамана Бандрэнкі, Менск, 13 лістапада 2020

Акцыя памяці Рамана Бандрэнкі, Менск, 13 лістапада 2020

Падзеі 17 верасьня

«Мы нават не нагадваем ім, што Беласток і Беласточчына — гэта беларускія землі. І Вільня — гэта таксама беларускі горад і землі вакол» — заявіў Лукашэнка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка назваў Беласток і Вільню беларускімі гарадамі

Генэральная пракуратура пацьвердзіла, што расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце сьмерці актывіста Рамана Бандарэнка прыпынілі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не зьяўляецца магчымым вызначыць асобу». Генпракуратура прыпыніла справу аб забойстве Рамана Бандарэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першая рэакцыя сваякоў Рамана Бандарэнкі на спыненьне справы аб забойстве. ВІДЭА

У судзе Маскоўскага раёну Менску 17 верасьня агучылі прысуд ютуб-блогеру Руслану Ліньніку

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогера Ліньніка асудзілі на 4 гады калёніі за абразу Лукашэнкі, Вакульчыка, Караева і Хрэніна

У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за мірныя пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразы чыноўнікаў і сілавікоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 верасьня. На вынясеньні прысуду бацька пабачыў фота дачкі, якая нарадзілася, пакуль ён быў у СІЗА

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 9 зьняволеных

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі яшчэ 9 зьняволеных палітвязьнямі. Агулам палітвязьняў ужо 675

Вярхоўны суд на пазоў Міністэрства юстыцыі зьліквідаваў Таварыства беларускай школы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Таварыства беларускай школы зьліквідавалі на ягонае 100-годзьдзе

Тэлеграм-канал журналіста Аляксандра Івуліна, які знаходзіцца пад арыштам, прызналі экстрэмісцкім

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэлеграм-канал і чат «ЧестнОК» прызналі экстрэмісцкімі

У Беларусі зафіксаваны чарговы рэкорд па колькасьці захварэлых на каранавірус за суткі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя зафіксавала новы рэкорд хворых на каранавірус за суткі за час пандэміі: 1979

Сяргею Непагоду і Уладзіславу Чакалаву пагражае экстрадыцыя з Расеі ў Беларусь

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ двух беларусаў зьбіраюцца экстрадаваць з Расеі ў Беларусь

МЗС Расеі выкарыстаў тэрмін савецкай гістарыяграфіі «вызваленчы паход» у дачыненьні да нападу Чырвонай Арміі на Польшчу 17 верасьня 1939 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Расеі назваў уварваньне СССР у Польшчу «вызваленчым паходам», які не дазволіў «вэрмахту падысьці да Менску»