Інфляцыя — гэта агульны рост цэнаў і паслуг. У Беларусі ў кошык, па якім мераецца інфляцыя, уваходзіць больш за 400 паказчыкаў.
Чаму растуць цэны
Інфляцыю цяпер назіраюць па ўсім сьвеце, на гэта зважае фінансавы аналітык «Альпары Эўразія» Вадзім Іосуб.
«Інфляцыя цяпер нават у краінах, якія схільныя да дэфляцыі. Напрыклад, у ЗША цяпер інфляцыя — больш за 5%, што шмат для іх. У сьвеце даражэюць нафта, газ, мэталы, сельскагаспадарчая прадукцыя, што адбіваецца на цэнах у Беларусі. Цяпер яшчэ нізкі ўраджай збожжа, таму да канца году можна чакаць росту цэнаў на зерневыя і кармавыя культуры, а таксама на мяса. Інфляцыю ў Беларусі стрымлівае ўмацаваньне беларускага рубля, а таксама — палітыка Нацбанку, які кантралюе прырост крэдытаваньня і грашовай масы», — кажа Вадзім Іосуб.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эканаміст Гурыеў: Беларусы жывуць вельмі кепска — у параўнаньні з тым, як маглі б у выпадку рэформаўНа ягоную думку, калі ня будуць уключаць «друкарскі варштат» і штучна павышаць заробкі, то «гадавая інфляцыя стабілізуецца ці зьнізіцца да 9,5%».
9,8% — гэта шмат для Беларусі?
У параўнаньні з апошнімі трыма гадамі для беларускай эканомікі рост інфляцыі на 9,8% — гэта шмат.
«У параўнаньні з тым, што было апошнія дзесяцігодзьдзі ў Беларусі з інфляцыяй, то 10% — гэта мала. Высокая інфляцыя перашкаджае бізнэс-плянаваньню, прытоку інвэстыцый. Аднак у цяперашнім інвэстыцыйным клімаце Беларусі інфляцыя — ня самая вялікая праблема», — кажа Вадзім Іосуб.
Праз інфляцыю беларусы бяднеюць?
Згодна са статыстыкай Белстату, даходы беларусаў працягваюць расьці з улікам інфляцыі, аднак тэмпы гэтага росту істотна запавольваюцца.
«Рост намінальных даходаў апярэджвае рост інфляцыі. Хоць тэмпы прыросту запавольваюцца, апошнія два гады рэальныя даходы расьлі на 7–8%, то бок на гэты адсотак рост апярэджваў інфляцыю. Цяпер рост запаволіўся да 3%. Рэальныя заробкі ўсё яшчэ растуць, але рост запавольваецца», — кажа Вадзім Іосуб.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Без рахункаў у валюце і пераводаў у Эўразьвяз. Як санкцыі ўдараць па беларускіх банкахТо бок бяднець людзі яшчэ ня сталі, але даходы некаторых ужо адстаюць ад інфляцыі. Калі глядзець па канкрэтных таварах, то найбольш за год у Беларусі падаражэлі:
- Буракі — утрая
- Морква — утрая
- Бульба — на 65%
- Цыбуля — на 60%